У серыі «Сугучча сэрцаў», заснаванай сёлета ў Выдавецкім доме «Звязда», — навінка: выйшла кніга «Не ведаючы межаў», у якой прадстаўлены проза і паэзія сучасных пісьменнікаў Казахстана і Беларусі.
Па традыцыі на вокладцы — беларускі і казахскі нацыянальныя арнаменты. З нашай краінай знаёміць фрагмент слуцкага пояса прыблізна 1760 года. Ёсць і парушэнне традыцыі. Казахскую частку томіка — «Мова бацькоў, мова тысячагоддзяў» — адкрывае ўрывак з рамана «Шлях Абая» Мухтара Аўэзава. Як вядома, знакаміты пісьменнік даўно пайшоў з жыцця. Але ж уся справа ў тым, што пададзены новы пераклад (аўтар перакладу — Анатоль Кім) вядомага твора.
Астатнія аўтары з Казахстана — Алжас Сулейменаў, Фарыза Унгарсынава, Абіш Кекільбаеў, Мукагалі Макатаеў, Кадыр Мурзаліеў, Каліхан Іскакаў, Валерый Міхайлаў, Любоў Шашкова, Аралхан Бакееў, Назікен Алпамаскызы, Нурлан Аразалін. Дарэчы, імёны не толькі знакавыя для казахскай літаратуры, але ў большасці сваёй знаёмыя сёння і ў Беларусі.
Не так даўно Саюз пісьменнікаў Беларусі адзначыў медалямі «За вялікі ўклад у літаратуру» старшыню Саюза пісьменнікаў Казахстана Нурлана Аразаліна і рэдактара аддзела часопіса «Простор» Любоў Шашкову. Любоў Канстанцінаўна — наша зямлячка, з Гомельшчыны. Аўтар многіх кніг паэзіі на рускай мове. Актыўна распрацоўвае ў сваёй творчасці і беларускую тэму. Алжас Сулейменаў нядаўна правёў у Мінску свой творчы вечар. Валерый Міхайлаў удзельнічаў у круглым стале «Мастацкая літаратура як шлях адзін да аднаго» падчас Дня беларускага пісьменства ў Смаргоні. Пераклады дзіцячай паэзіі Фарызы Унгарсынавай нядаўна былі надрукаваны ў своеасаблівай «анталогіі дружбы», якую падрыхтаваў Мікола Чарняўскі.

Што хвалюе казахскіх паэтаў, празаікаў? Што складае праблемна-тэматычную аснову іх сённяшняй творчасці? Вельмі выразна выяўляецца памкненне пабрацімаў Абая і Мухтара Аўэзава разгледзець асновы маральнага жыцця, нагадаць сучасніку пра пагрозы бездухоўнасці, страты, якія нясе чалавецтву адно толькі пагоня за заваёвамі тэхнакратыі. Эканамічныя вышыні, бліскучыя вежы, зіхоткія маякі багаццяў не заменяць душэўныя, сардэчныя памкненні. Трывожна разважаюць пра гэта паэты і празаікі далёкага і блізкага Казахстана.
Поруч з творамі казахскіх сяброў-літаратараў — апавяданні і вершы беларускіх аўтараў: Янкі Сіпакова, Анатоля Сульянава, Уладзіміра Скарынкіна, Уладзіміра Саламахі, Міхася Пазнякова, Алены Брава, Валерыя Грышкаўца, Анатоля Андрэева, Любові Турбіной.
Максім Жалезінка
Звязда, 1 чэрвеня 2015
Звязда, 1 чэрвеня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/661/31310
Текущая дата: 25.12.2024