Афіцыйная цырымонія адкрыцця гэтага буйнога навуковага форуму адбылася раніцай 28 мая ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Больш як 130 дэлегатаў з 11 краін бяруць удзел у VI Міжнародным кангрэсе беларусістаў, які праходзіць 27—29 мая ў Мінску.
Сярод удзельнікаў кангрэса — вучоныя і даследчыкі беларускай гісторыі, культуры, мовы з Аўстрыі, Беларусі, Вялікабрытаніі, Венгрыі, Германіі, Канады, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны і Японіі.
Сяргей Гаранін, намеснік дырэктара інстытута мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук: "У 2017 годзе будзе адзначацца 500-годдзе першага беларускага выдання, якое было зроблена Францыскам Скарынам. Гэта дата, якая вызначыць пачатак беларускага адраджэння, беларускай культуры як больш акрэсленай нацыянальнай з`явы. На гэтым кангрэсе гэтай тэматыцы будзе удзелена вельмі вялікае месца. Будзе праведзены спецыяльны круглы стол з удзелам прадстаўнікоў самых розных краін".
Джым Дынглі, прафесар (Вялікабрытанія): "Я не ведаю, ці вывучаюць брытанскія спецслужбы этнаграфію. Калі такая работа вядзецца, то сакрэтна. Але калі б я і ведаў, то не сказаў бы".
БелаПАН, 28 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/662/31143
Текущая дата: 25.12.2024