Пра гэта паведамляе прэс-служба Выканкама.
Вопыт рэалізацыі міждзяржаўнай праграмы "Культурныя сталіцы Садружнасці" стане галоўнай тэмай абмеркавання на чарговым пасяджэнні Савета пастаянных прадстаўнікоў краін СНД, якое пройдзе ў Выканаўчым камітэце Садружнасці 19 траўня.
Праграма была падрыхтаваная ў межах абвешчанага ў 2011 годзе Года гісторыка-культурнай спадчыны СНД і распрацаваная з ініцыятывы Савета па гуманітарным супрацоўніцтве, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва і Савета па культурным супрацоўніцтве краін СНД. Яна прадугледжвае штогадовую канцэнтрацыю творчых рэсурсаў дзяржаў Садружнасці, як правіла, у дзвюх дзяржавах, у якіх выбіраюць па адным несталічным горадзе.
Асноўнымі задачамі праграмы з`яўляюцца садзейнічанне развіццю гарызантальных сувязяў і інтэнсіфікацыя творчых абменаў, нарошчванне культурнага і гуманітарнага патэнцыялу тэрыторый і гарадоў дзяржаў — удзельніц СНД, у тым ліку садзейнічанне паляпшэнню іх інфраструктуры, пераадоленне геаграфічна абумоўленай няроўнасці асобных тэрыторый у доступе да культурных выгод, стымуляванне росту турыстычнага патоку, міждзяржаўны абмен вопытам у галіне культурнай палітыкі.
Рашэнне пра абвяшчэнне гарадоў культурнымі сталіцамі Садружнасці штогод прымае Савет кіраўнікоў дзяржаў СНД паводле прапановы Савета па гуманітарным супрацоўніцтве.
У 2011—2012 гадах на пілотным этапе праграмы культурнымі сталіцамі Садружнасці былі Ульянаўск (Расія) і Гомель (Беларусь), Астана (Казахстан) і Мары (Туркменістан). У гэтых гарадах адбылося больш за 100 буйных сумесных мерапрыемстваў. Пілотны этап паказаў эфектыўнасць праграмы: адзначана аб`ектыўнае ажыўленне культурнага жыцця гарадоў, назіраліся рост ліку сумесных мерапрыемстваў і развіццё партнёрскіх сувязяў у сферы культуры краін СНД.
У 2013—2014 гадах праграма рэалізоўвалася ў Габале (Азербайджан), Гюмры (Арменія), Магілёве (Беларусь), Алматы (Казахстан), Ошы (Кыргызстан). У 2015 годзе культурнымі сталіцамі Садружнасці сталі Варонеж (Расія) і Куляб (Таджыкістан).
Такім чынам, з 2011 года ва ўсіх краінах, якія ўдзельнічаюць у праграме, акрамя Малдовы, гарады абвяшчаліся культурнымі сталіцамі, пры гэтым у Беларусі, Казахстане, Расіі — двойчы.
У большасці гарадоў — культурных сталіц Садружнасці праграма стала адным з дзейных інструментаў развіцця тэрыторый, абнаўлення аб`ектаў мясцовай інфраструктуры, рэалізоўваліся мерапрыемствы, якія садзейнічалі развіццю шырокага міжкультурнага дыялогу. Праграма спрыяла прасоўванню гарадоў і нацыянальных брэндаў у СНД і за яго межамі, актывізацыі культурна-пазнавальнага турызму.
У Выканкаме СНД адзначаюць, што стратэгічную ролю для супрацоўніцтва ў галіне культуры мела правядзенне ў межах Праграмы буйных экспертных мерапрыемстваў па пытаннях удасканалення культурнай палітыкі. Пазітыўным з`яўляецца адлюстраванне факта надання гарадам статусу культурнай сталіцы Садружнасці ў экспазіцыях краязнаўчых музеяў.
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Мінск, 17 траўня 2015
Мінск, 17 траўня 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/663/31002
Текущая дата: 25.12.2024