Беларускае грамадскае аб`яднанне "Адпачынак на вёсцы" стварае кулінарную карту Беларусі.
На карце плануецца адзначыць "усе месцы, дзе можна пакаштаваць сапраўдную беларускую кухню". "Гэта можа быць дзічына Святаполка Мірскага ў вішнёвым соусе, "радзівілаўскі" судак у яблыках, традыцыйная палеская поліўка ці галушкі "з душамі", — адзначылі ў аб`яднанні.
Дадаткам да карты стане зборнік рэцэптаў беларускай кухні з фатаграфіямі і адрасамі кафэ і рэстаранаў, дзе можна пакаштаваць гэтыя стравы. У перспектыве плануецца стварыць электронную версію кулінарнай карты і мабільны дадатак.
Над картай працуюць эксперты ў галіне кулінарыі, гісторыі, турызму і гаспадары аграсядзібаў. Любы ахвотны можа таксама дасылаць інфармацыю для карты і рэцэпты беларускіх страў.
Для рэалізацыі праекта БГА "Адпачынак на вёсцы" арганізавала збор сродкаў на інтэрнэт-пляцоўцы ulej.by. На стварэнне карты неабходна 43 млн. рублёў.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 17 мая 2015
Мінск, 17 мая 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/663/31004
Текущая дата: 25.12.2024