Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС.
Бразільскія гледачы паглядзелі мастацкі фільм "Брэсцкая крэпасць". Кінастужка паказана ў праграме мерапрыемстваў, прымеркаваных да 70-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне, у пасольстве Беларусі ў Бразіліі.
З прывітальным словам выступіў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Бразіліі Леанід Крупец. Ён адзначыў асаблівае значэнне Дня Перамогі для краін былога СССР і Еўропы, а таксама значны ўклад Беларусі, партызанскага руху ў перамогу над фашызмам. Дыпламат акцэнтаваў увагу на важнасць захавання памяці аб ахвярах і подзвігу народаў, якія перамаглі фашызм, каб пазбегнуць паўтарэння памылак мінулага і не дапусціць новай сусветнай трагедыі.
Леанід Крупец таксама ўручыў ганаровыя граматы за развіццё дружбы і супрацоўніцтва прадстаўнікам бразільскай грамадскасці. На сустрэчы прадстаўлена фотаэкспазіцыя "70 гадоў Вялікай Перамогі".
Мерапрыемства наведалі прадстаўнікі Міністэрства замежных спраў, парламентарыі, навуковыя і дзелавыя колы, культурныя дзеячы Бразіліі.
13 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
13 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/664/30509
Текущая дата: 16.11.2024