Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе МЗС Беларусі.
Супрацоўнікі пасольства Беларусі ў Германіі 12-13 красавіка прынялі ўдзел у памятных мерапрыемствах, прысвечаных 70-й гадавіне вызвалення канцэнтрацыйных лагераў "Бухенвальд" і "Дора-Мітэльбау" (федэральная зямля Цюрынгія).
Ад імя дыпмісіі былі ўскладзены вянкі ў мемарыяльным комплексе "Бухенвальд" каля памятнай пліты загінуўшым зняволеным, а таксама да помніка ахвярам нацыянал-сацыялізму з ліку зняволеных канцлагера "Дора-Мітэльбау". Адбылася сустрэча прадстаўніка дыпмісіі з былым вязнем Андрэем Майсеенкам, які прыбыў з Беларусі ў Германію для ўдзелу ў памятных мерапрыемствах. На цырымоніі прысутнічалі дэлегацыі былых вязняў канцлагераў з розных краін свету, прадстаўнікі бундэстага, зямельных органаў улады, палітычных партый ФРГ, дыпкорпуса, грамадскасці.
Канцэнтрацыйны лагер "Бухенвальд" быў створаны нацыстамі ў 1937 годзе. У гады Другой сусветнай вайны налічваў 136 "філіялаў", яго вязнямі сталі прадстаўнікі больш як 50 нацый свету, а агульная колькасць зняволеных склала амаль 250 тыс. чалавек, з якіх 56 тыс. чалавек загінулі.
Канцэнтрацыйны лагер "Дора-Мітэльбау" быў створаны ў 1943 годзе як аддзяленне канцлагера "Бухенвальд". Яго вязні прымусова выкарыстоўваліся ў якасці бясплатнай рабочай сілы на дзяржаўным прадпрыемстве па вытворчасці зброі, у тым ліку ракет "Фау-1" і "Фау-2". У 1944 годзе быў ператвораны нацыстамі ў самастойны лагер з 40 "філіяламі", дзе змяшчалася ўвогуле да 60 тыс. чалавек, з якіх амаль 20 тыс. чалавек загінулі.
14 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
14 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/664/30540
Текущая дата: 16.11.2024