Белорусский портал в Казахстане

Тэлеканал "Дыскаверы" мае намер стварыць цыкл праграм пра Беларусь



Аб гэтым паведаміла 7 мая на рэспубліканскім семінары "Тэлебачанне Беларусі: актуальныя пытанні вытворчасці і распаўсюджвання кантэнту" міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

Як адзначыла міністр, вынікам нядаўніх перагавораў стала дамоўленасць з вядомым тэлеканалам аб стварэнні серыі перадач пра нацыянальную прыродную спадчыну, у прыватнасці, пра Белавежскую пушчу. Гэта той добры падыход, калі замежны канал не толькі прыносіць у краіну якасны кантэнт, збірае сваю аўдыторыю, але і прапагандуе Беларусь на ўвесь свет, падкрэсліла Лілія Ананіч.

Яна выказала пажаданне, каб і іншыя дыстрыб`ютары, прыводзячы новыя замежныя тэлепраграмы на беларускі інфармацыйны рынак, выконвалі задачу па папулярызацыі краіны ў медыйнай сусветнай прасторы. За гэтым ідуць і інвестыцыі, і рост даверу. Беларусь, знаходзячыся ў адкрытай інфармацыйнай прасторы, павінна карыстацца і інфармацыйнымі перавагамі, рэзюмавала міністр.

7 мая 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/665/30921
Текущая дата: 25.12.2024