Белорусский портал в Казахстане

Беларусь вельмі сур`ёзна рыхтуецца да візіту Старшыні КНР Сі Цзіньпіна



Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 8 красавіка на сустрэчы з міністрам замежных спраў Кітайскай Народнай Рэспублікі Ван І.

Беларусь цэніць і ганарыцца сваімі адносінамі з Вялікім Кітаем, падкрэсліў кіраўнік дзяржавы. На яго думку, беларуска-кітайскія адносіны з`яўляюцца паказальнымі і ўзорнымі па ўсіх напрамках. На міжнароднай арэне пункты гледжання дзвюх краін таксама падобныя, Беларусь і Кітай падтрымліваюць адзін аднаго. "Мы ўдзячны вам за гэту пазіцыю", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт заявіў, што Беларусь актыўна падтрымлівае ініцыятыву кіраўніцтва Кітая аб стварэнні эканамічнага пояса Шаўковага шляху. "Мы актыўна падтрымліваем гэты напрамак і гатовы прадаставіць нашы магчымасці для рэалізацыі названага праекта", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў важнасць маючага адбыцца святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі. Юбілей Перамогі ў гэты перыяд будзе святкаваць і Кітай. Беларускія і кітайскія дэлегацыі змогуць абмяняцца візітамі ў гэтыя святочныя дні.


8 красавіка 2015, Мінск
Аліна Грышкевіч - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/666/30417
Текущая дата: 16.11.2024