Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага мастака Беларусі Мая Данцыга з 85-годдзем



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Ваша імя як аднаго з вядучых майстроў станковага і манументальнага жывапісу добра вядома не толькі ў нашай краіне, але і за яе межамі. Сваёй няспыннай працай вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю сучаснага беларускага выяўленчага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Маю Данцыгу моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту.

27 красавіка 2015, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/668/30720
Текущая дата: 26.12.2024