Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 20 сакавіка на сустрэчы з прэзідэнтамі Расіі і Казахстана Уладзімірам Пуціным і Нурсултанам Назарбаевым, якая праходзіць у Астане.
"Напярэдадні 70-годдзя Перамогі зразумела, што мы павінны быць разам. Вельмі ўжо шмат выклікаў, дайшло ўжо да гісторыі, у тым ліку са спробай нават не перапісаць, а перакрэсліць нашу агульную гісторыю, таму і эканамічна, і палітычна мы павінны напярэдадні 70-годдзя Перамогі прадэманстраваць сваё адзінства", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што кожны год даводзіцца рэагаваць на новыя выклікі. На яго думку, час пацвярджае, што Еўразійскі эканамічны саюз быў створаны своечасова. "Больш таго, гэта не проста дэкларацыя - мы вялікую колькасць дакументаў прынялі, фармалізавалі яго, падпісаўшы шэраг пагадненняў. І ў рамках нашага саюза мы павінны рэагаваць на гэтыя выклікі", - сказаў беларускі лідар.
Пры гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што не трэба забываць і аб іншых членах саюза, якім павінны быць прапанаваны варыянты развіцця падзей на перспектыву.
20 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
20 сакавіка 2015, Мінск
Таццяна Паляжай - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/669/30184
Текущая дата: 16.11.2024