Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днём Канстытуцыі.
Паважаныя суайчыннікі!
Сардэчна віншую вас з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Асноўны закон, які з`яўляецца адным з сімвалаў беларускай дзяржаўнасці, стаў фундаментам сістэмы палітычных, эканамічных і сацыяльных адносін, зацвердзіў прынцыпы канстытуцыйнага ладу, замацаваў правы, свабоды і абавязкі грамадзян.
Апіраючыся на нормы Канстытуцыі, мы будуем сваю суверэнную сацыяльную прававую дзяржаву, якая забяспечвае грамадзянскі мір і стабільнасць.
Спакой і бяспека, адукацыя і здароўе нацыі, дастойны ўзровень жыцця і камфортныя ўмовы пражывання прызнаны нашымі прыярытэтнымі задачамі. Упэўнены, што дзякуючы адзінству і мудрасці народа мы здольны дасягнуць намечаных мэт.
У гэты святочны дзень жадаю вам добрага здароўя, шчасця і дабрабыту.
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/670/30076
Текущая дата: 16.11.2024