Белорусский портал в Казахстане

Аляксандр Лукашэнка плануе быць 9 мая ў Мінску і прымаць парад да 70-годдзя Перамогі



Пра гэта Прэзідэнт Беларусі 18 красавіка на рэспубліканскім суботніку.

"Гэта недапушчальна, калі няма галоўнакамандуючага, а гэтулькі войскаў выведзена ў сталіцу, гэта наогул, у прынцыпе, непрымальна. У Беларусі па Канстытуцыі, акрамя галоўнакамандуючага, ніхто не можа прымаць парад. Таму або парада не будзе, або будзе. Калі ёсць прэзідэнт — будзе парад", — прыводзіць словы Лукашэнка дзяржаўнае агенцтва БЕЛТА. 

"У нас 9 мая будзе свой такі ж парад, як у Маскве", — дапоўніў ён. 

Аднак і на ўрачыстасцях у Маскве Лукашэнка таксама мае намер пабываць. "Напэўна, 7—8 мая мы зможам з дэлегацыямі з Беларусі наведаць Маскву, прадэманстраваць наша адзінства з рускім народам і іншымі. Магчыма, ускладзем вянкі да магілы Невядомага салдата, як мы гэта робім. 8 мая там будуць мерапрыемствы ў межах ЕАЭС, СНД, АДКБ, таму я, вядома, не магу не ўзяць у гэтым удзел", — расказаў беларускі афіцыйны лідар. 

"Паспрабую 8 мая, хай нават ноччу, вярнуцца дадому. Я так на сённяшні дзень планую", — дапоўніў Лукашэнка. 

Пры гэтым ён заявіў, што не падтрымлівае палітыкаў, якія адмаўляюцца прыехаць на ўрачыстасці ў гонар 70-годдзя Перамогі ў Маскву. "Я не падтрымліваю тых палітыкаў, якія сёння амбіцыйна адмаўляюцца прыехаць на святкаванні ў Маскву, хоць раней і абяцалі. Іншая справа, калі ты заняты дома", — сказаў Лукашэнка. 

"Вы ведаеце, па розных прычынах тыя ці іншыя лідары дзяржаў могуць адмовіцца прыехаць у гэты дзень у Маскву на ўрачыстасці. Напрыклад, калі ў іх дома адпаведныя ўрачыстасці. Мы будзем толькі рады, што разам з намі Дзень Перамогі святкуюць і ў іншых краінах. Калі ж гэта ў плане выпаду супраць Расіі і не толькі супраць Расіі, а супраць таго савецкага народа і народаў Усходняй Еўропы, якую мы вызвалялі. Гэта супраць іх выпад. Гэта няправільна", — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

БелаПАН
Мінск, 18 красавіка 2015

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/670/30585
Текущая дата: 26.12.2024