Аб гэтым паведаміў 5 сакавіка прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.
Ганаровым консулам стане літоўскі грамадзянін беларускага паходжання Мікалай Логвін. Ён працуе ў якасці незалежнага эксперта кампаніі "Караблі і людзі", а таксама актыўна ўдзельнічае ў беларуска-літоўскім узаемадзеянні ў сферы эканомікі, растлумачыў Дзмітрый Мірончык.
Адкрыццё офіса ганаровага консула адбудзецца пры ўдзеле намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Гур`янава, які 5 сакавіка пачаў свой візіт у Літоўскую Рэспубліку. Знаходзячыся ў Клайпедзе, Аляксандр Гур`янаў таксама правядзе сустрэчы з кіраўніцтвам Клайпедскага марскога порта і тэрміналаў па перавалцы грузаў. "У Вільнюсе пройдуць перагаворы з віцэ-міністрам замежных спраў Літвы Раландасам Крышчунасам па пытаннях эканамічнага ўзаемадзеяння", - дадаў Дзмітрый Мірончык.
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
5 сакавіка 2015, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/672/29967
Текущая дата: 16.11.2024