У хуткім часе заводзіць старонкі прэзідэнта Беларусі ў сацыяльных сетках не плануецца, паведаміла прэс-сакратар кіраўніка дзяржавы Наталля Эйсмант.
Каментуючы першакрасавіцкі жарт газеты "Наша ніва" аб тым, што "Аляксандр Лукашэнка завёў афіцыйны Instagram", прэс-сакратар заявіла: "У прэзідэнта Беларусі няма акаунтаў у сацыяльных сетках. Прэс-служба не вядзе таксама ніякія старонкі прэзідэнта нідзе. Яны паяўляюцца, я пра гэта ведаю. У прынцыпе, не думаю, што гэта нейкі дзіўны факт, таму што такія старонкі вядомых людзей, пачынаючы ад зорак эстрады і працягваючы вядомымі палітыкамі, не рэдкасць".
Наталля Эйсмант зазначыла, што афіцыйныя старонкі кіраўнікоў дзяржаў у сацсетках становяцца звычайна практыкай, але прэс-служба беларускага прэзідэнта ў бліжэйшай перспектыве наўрад ці будзе заводзіць яго старонкі ў сацсетках. "З цягам часу (усё цячэ, усё змяняецца...) мы будзем разглядаць мэтазгоднасць, неабходнасць прысутнасці там прэзідэнта Беларусі. Думаю, што ў нас і без таго дастаткова адкрыты і актыўны прэзідэнт, і без дапамогі сацыяльных сетак у нас ёсць магчымасць данесці яго пазіцыю да кожнага чалавека", — дадала прэс-сакратар.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 1 красавіка 2015
Мінск, 1 красавіка 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/674/30340
Текущая дата: 27.12.2024