Аб гэтым паведамляе прэс-служба СЕ.
3—5 лютага праходзіць візіт у Беларусь дэлегацыі Савета Еўропы для вывучэння нацыянальнай антыдопінгавай палітыкі і збору фактаў для ацэнкі ходу выканання краінай канвенцыі супраць прымянення допінгу.
Канвенцыя супраць прымянення допінгу СЕ ад 16 лістапада 1989 года падпісана Беларуссю 12 верасня 2002 года і набыла моц 1 мая 2006 года.
Узначальвае дэлегацыю віцэ-старшыня маніторынгавай групы па выкананні палажэнняў канвенцыі супраць прымянення допінгу Майкл Петроу. У яе склад уваходзяць прадстаўнік Нацыянальнага антыдопінгавага агенцтва Германіі Ларс Мортсіфер, супрацоўнік антыдопінгавага аддзела Дзяржаўнага цэнтра спартыўнай медыцыны Латвіі Ліене Казлоўска, дырэктар лабараторыі допінгавага кантролю Афін Маноліс Лірыс, дырэктар Інстытута нацыянальных антыдопінгавых арганізацый (iNADA) Жазэф дэ Пенс`е і інш.
Члены маніторынгавай групы Савета Еўропы плануюць правесці сустрэчы з кіраўніцтвам Міністэрства спорту і турызму, Нацыянальнага алімпійскага камітэта, спартсменамі, наведаюць Нацыянальную антыдопінгавую лабараторыю, алімпійскі спарткомплекс "Стайкі", Рэспубліканскі цэнтр алімпійскай падрыхтоўкі па зімовых відах спорту "Раўбічы", Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва.
У Мінспорту 5 лютага адбудзецца падвядзенне вынікаў візіту і прэс-канферэнцыя.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН
Мінск, 3 лютага 2015
Мінск, 3 лютага 2015
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/679/29440
Текущая дата: 16.11.2024