Белорусский портал в Казахстане

На 19 аб`ектах праграмы "Замкі Беларусі" вяліся рэстаўрацыйныя работы ў 2014 годзе



Аб гэтым 6 лютага на калегіі Міністэрства культуры па выніках работы ў 2014 годзе паведаміў кіраўнік ведамства Барыс Святлоў.

У адпаведнасці з дзяржаўнай праграмай "Культура Беларусі" работы вяліся на 16 аб`ектах.

Барыс Святлоў таксама сказаў, што ў мінулым годзе завершана падрыхтоўка і прадстаўлены справаздачы ў органы ЮНЕСКА па пытаннях аховы матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчыны. Праведзена работа па аптымізацыі пераліку аб`ектаў краіны ў папярэднім спісе і складзены план работы па падрыхтоўцы дасье для іх уключэння ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Пачата падрыхтоўка матэрыялаў для ўключэння Мсціслава і Пастаў у міжнародны праект па развіцці культурных стратэгій гістарычных гарадоў Савета Еўропы.

Па стане на 1 студзеня гэтага года ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь уключана 5 тыс. 527 аб`ектаў.

6 лютага 2015, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/686/29507
Текущая дата: 30.12.2024