Аб гэтым паведаміла менеджар праектаў сацыяльна-рэабілітацыйнай установы "Эгалітэ Цэнтр" Агнія Асановіч.
На бясплатныя пяцімесячныя курсы па відэа, мантажы, фатаграфіі і блогінгу запрашаюцца людзі з інваліднасцю. Праект накіраваны на навучанне сацыяльна неабароненых груп насельніцтва навыкам, якія дапамогуць ім інтэгравацца ў прафесійную сферу. Удзел у гэтым праекце таксама дапаможа кожнаму курсанту раскрыць свой творчы патэнцыял, навучыцца працаваць у камандзе з равеснікамі з рознымі фізічнымі магчымасцямі.
Сёння ў тэрытарыяльным цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Маскоўскага раёна Мінска адбудзецца прэзентацыя праекта "Майстэрня творчых медыя-праектаў", які рэалізуецца "Эгалітэ Цэнтрам". Будучыя ўдзельнікі майстэрні пазнаёмяцца з арганізатарамі і асноўнымі трэнерамі праекта, атрымаюць інфармацыю аб курсах і майстар-класах. На прэзентацыі будуць прадэманстраваны работы, якія змогуць зрабіць удзельнікі праекта ў час навучання.
30 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
30 кастрычніка 2014, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/694/27931
Текущая дата: 14.11.2024