У грамадзянаў Расеі — чарговыя сьвяточныя вакацыі.
Гэтым разам ад суботы да аўторка расейцы адзначаюць Дзень народнага адзінства. Многія традыцыйна выпраўляюцца ў Беларусь, дзе пагуляць ды расслабіцца пакуль яшчэ выходзіць таньней, чым у Маскве ці Санкт-Пецярбургу. Усходнія госьці зазвычай пачуваюць сябе тут як дома, іх лёгка пазнаць па манеры паводзінаў.
Паводле зьвестак аднаго з расейскіх сэрвісаў браніраваньня гатэляў, Менск узначаліў дзясятку самых папулярных гарадоў СНД, якія расейцы абралі для адпачынку на лістападаўскія сьвяты.
Паводле некаторых зьвестак, лік тых, хто даехаў да Беларусі, ідзе на дзясяткі тысяч. Праўда, гэта не параўнаць з навагоднімі вакацыямі, падчас якіх расейская нагрузка на беларускую глебу сягае ледзь не мільёна. Сёлета масавасьці дадаюць публічныя асобы: у выходныя тут зьбіраліся камуністы на чале з Генадзем Зюганавым, у панядзелак у Хатынь прывёз піцерскіх школьнікаў экс-баксёр Мікалай Валуеў.

Зьяжджацца ў беларускую сталіцу расейцы пачалі яшчэ зь вечара пятніцы. Іх лёгка вылічыць па дарагіх аўтамабілях, прыпаркаваных ці на ходніках, ці проста пад знакамі «стаянка забароненая», ці ўздоўж жоўтай лініі абапал праезнай часткі. У сацыяльных сетках багата здымкаў, як машыны з расейскімі нумарамі дэманстратыўна спыняюцца на месцах, адмыслова абсталяваных для інвалідаў.
Намякае на прапіску і звыклы патрыятычны атрыбут — паласатая георгіеўская стужка на антэне ці на люстэрку ў салёне.
Намякае на прапіску і звыклы патрыятычны атрыбут — паласатая георгіеўская стужка на антэне ці на люстэрку ў салёне.
Як паведамілі ва ўпраўленьні Дзяржаўтаінспэкцыі Менгарвыканкаму, за прамінулыя дні складзены стос пратаколаў за паркоўку ў неадпаведных месцах, прычым фіксавалі парушальнікаў ня толькі самі інспэктары, але і пільныя грамадзяне — па некаторых адрасах выяжджалі, атрымаўшы тэлефанаваньні ад менчукоў. Акрамя таго, даішнікі бяз жалю караюць за перавышэньне хуткасьці і тым больш — за язду ў нецьвярозым стане. У міліцыі зазначаюць, што ніякіх выключэньняў для расейцаў на тэрыторыі Беларусі ня робіцца:
«Апошнім часам шмат расейцаў прыяжджаюць у Беларусь, каб адпачыць і расслабіцца. Тут не патрабуецца наяўнасьці замежнага пашпарта, няма моўнага бар’еру, дазволеныя казіно і гульнявыя аўтаматы, дый увогуле ўсё таньнейшае. Пасьля актыўнага адпачынку некаторыя потым сядаюць нецьвярозымі за руль. Іх, зразумела, ловяць: такіх ліхачоў нескладана вылічыць па манеры ваджэньня, а ў Беларусі ўсё ж прынята выконваць правілы дарожнага руху. Асобныя парушальнікі спрабуюць адкупіцца хабарам, чым толькі ўскладняюць становішча — даваць грошы супрацоўніку ДАІ, мякка кажучы, ня варта, сабе даражэй абыдзецца».
Пашыраны погляд, што Расея ў стагнацыі, што краіну накрыў глыбокі эканамічны крызіс і людзям не да забаваў. Між тым у рыэлтарскіх агенцтвах сьцьвярджаюць, што зьмяншэньня патоку не заўважылі і гэтым разам попыт на найманыя кватэры быў ня меншы, чым падчас апошняга нашэсьця — на Дзень Расеі ў чэрвені.
Рыэлтар Марыя Касьцевіч кажа, што жаданьне зарабіць на расейцах для гаспадароў часта абарочваецца немалымі стратамі — пасьля некаторых гасьцей даводзіцца рабіць капітальны рамонт: «Што тычыцца арэнды, то як былі расейцы, у такой жа колькасьці яны і прыяжджаюць, ня болей і ня меней. Так што не магу сказаць, што з-за крызісу іх стала меней. Калі прыяжджае кампанія з канкрэтнай мэтай „пагудзець“, яны, як правіла, ня селяцца ў гатэль. Бо калі, груба кажучы, нумар „разбамбяць“, адміністрацыя выкліча нарад АМАПу. Таму яны спыняюцца ў кватэрах і, бывае, разьбіваюць іх у такі хлам, што потым людзі ня ведаюць, ці выгадна ў прынцыпе гэтым займацца. Сапраўды, даходзіць аж да таго, што вушакі выломваюць і шашлыкі на бальконе робяць. Ім да лямпачкі, колькі грошай укладзена ў тую кватэру. Відаць, нельга гаварыць агулам, але ў гэтым пляне нейкія яны абсалютна неадэкватныя, ім бяз розьніцы, што пра іх потым падумаюць і як будуць успрымаць».

Паводле суразмоўніцы, нягледзячы на кошты ў крамах ці рэстарацыях, якія беларусам даўно не падаюцца нізкімі, расейцы ад цэньнікаў у захапленьні. Асабліва што тычыцца дзяржаўнага гандлю ды сфэры паслугаў:
«Не выклікае сумневу, што тут гульнуць ім значна таньней, чым у той жа Маскве. У Менску яны могуць разысьціся на шырокую нагу, ім нашмат выгадней траціць грошы ў Беларусі. І таксі нашмат таньнейшае, і ў рэстарацыях харчаваньне нашмат больш даступнае, і тавары ў крамах за бесцань. Гэта так яны самі кажуць, ня верыць няма ніякіх падставаў».
Тым часам некаторыя забаўляльныя ўстановы, намагаючыся спадабацца заможным расейцам, ладзяць тэматычныя вечарынкі ў «рускім духу». Так, менскі клюб Dozari сумнеўна праславіўся вечарынкай «Русским быть модно», аб’яднаўшы пад адным дахам матрошкі, Крэмль, прэзыдэнта Пуціна ды аўтамат Калашнікава.
Ігар Карней, Радыё Свабода
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/701/28042
Текущая дата: 29.12.2024