Экспазіцыя ў 12 залах знакамітай галерэі Tate Modern прадоўжыцца да 26 кастрычніка.
Буйнейшая за апошнія 30 гадоў выстаўка, прысвечаная творчасці вядомага мастака-авангардыста Казіміра Малевіча (1879-1935), імя якога праславіла Беларусь, адкрываецца ў брытанскай сталіцы.
На выстаўцы пад назвай «Малевіч» прадстаўлена больш як 400 карцін у храналагічным парадку. Работы прывезены з Расіі, ЗША, Нідэрландаў, Францыі. У Лондане ўпершыню пакажуць і знакамітыя версіі «Чорнага квадрата», дастаўленыя з Масквы і Санкт-Пецярбурга.
Паводле слоў куратара экспазіцыі Эксіма Борхарда-Хьюма, гэта першая сур’ёзная выстаўка Малевіча ў Злучаным Каралеўстве. «Наведвальнікі могуць прасачыць эвалюцыі творчасці мастака. Мы вельмі рады, што можам паказаць у Лондане цудоўную выстаўку работ геніяльнага Малевіча, у тым ліку знакаміты «Чорны квадрат», які пакладзены ў аснову сучаснага абстрактнага мастацтва», — падкрэсліў мастацтвазнавец.
Казімір Малевіч з’яўляецца заснавальнікам супрэматызму — аднаго з найбольш ранніх праяўленняў абстрактнага мастацтва навейшага часу. У 1919 годзе Малевіч прыехаў у Віцебск у якасці выкладчыка Народнай мастацкай школы, якая была арганізавана ў горадзе Маркам Шагалам. Тут ідэі супрэматызму, да гэтага часу распрацаваныя Малевічам тэарэтычна і канцэптуальна, атрымалі далейшае развіццё.
Самымі вядомымі работамі мастака лічацца «Чорны квадрат», «Чорны круг», «Чырвоны квадрат», «Скача чырвоная конніца», а таксама «Супрэматычная кампазіцыя», якая ў лістападзе 2008 года пайшла з малатка на аўкцыёне Sotheby`s за $60 млн.
Звязда, 17 ліпеня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/706/26647
Текущая дата: 15.11.2024