Урачыстае мерапрыемства прайшло ў пасольстве Беларусі ў Расіі.
Пераможцаў чытацкага конкурсу на лепшае веданне літаратурна-мастацкіх твораў ваеннай тэматыкі, прысвечанага 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, ушаноўвалі сёння ў Маскве.
Конкурс праводзіўся ў 2014 годзе рэдакцыяй газеты Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі "Союзное вече". Яго ўдзельнікі павінны былі даць правільныя адказы на 10 прапанаваных пытанняў, апублікаваных у розных выпусках выдання. Пераможцамі сталі Аляксей Кіяшчанка з расійскага Белгарада і браты Георгій і Максім Архіпавы з Шуміліна Віцебскай вобласці. Узнагародай для іх стане паездка ў Брэст з наведваннем мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой". Акрамя таго, заахвочвальныя прызы - збор твораў класікаў беларускай і рускай літаратуры - атрымалі чытачы, якія далі найбольш цікавыя і разгорнутыя адказы на асобныя пытанні: саратавец Валерый Ганскі, мінчанка Юлія Ермакова і кемераўчанка Дар`я Лой.
Узнагароды пераможцам уручылі Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Расіі Ігар Петрышэнка, галоўны рэдактар газеты "Союзное вече" Таццяна Худобіна-Зямлянскіх і намеснік дзяржсакратара Саюзнай дзяржавы Іван Бамбіза. Ігар Петрышэнка адзначыў, што памяць аб Вялікай Айчыннай вайне адлюстравана ў дзясятках тысяч літаратурных твораў савецкага перыяду. "Прыемна, што ў Беларусі і Расіі гэта вялікая духоўная спадчына і па гэты дзень запатрабавана", - адзначыў ён. Пасол назваў сімвалічным той факт, што конкурс выйгралі прадстаўнікі маладога пакалення беларусаў і расіян.
"Рэдакцыя газеты "Союзное вече", арганізуючы гэты конкурс, ставіла за мэту ў тым ліку вывучыць чытацкую геаграфію выдання. Вынікі парадавалі: нас чытаюць ад Брэста да Уладзівастока. Прыемна, што ў нашых краінах моладзь не толькі актыўна карыстаецца інфармацыяй з сеткі інтэрнэт, але і чытае творы класікаў ваеннай літаратуры - Барыса Васільева, Канстанціна Сіманава, Васіля Быкава і многіх іншых", - заявіла Таццяна Худобіна-Зямлянскіх.
8 ліпеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/707/26544
Текущая дата: 15.11.2024