Нацыянальная бібліятэка Беларусі і ААТ "Банк БелЗЭБ" прэзентавалі сёння першыя 5 кніг з факсімільнага выдання поўнага збору твораў Францыска Скарыны.
Кнігі "Быццё", "Выхад", "Левіт", "Лічбы" і "Другі закон" былі ўручаны прадстаўнікам дыпламатычных місій Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Германіі і Італіі ў Беларусі. Выданні таксама былі перададзены бібліятэкам усіх раёнаў сталіцы. Тыраж кожнай кнігі складае 1 тыс. экзэмпляраў, 100 з якіх выпушчаны ў скураным пераплёце.
"Францыск Скарына належыць не толькі беларускай культуры. Лёс звязаў яго з рознымі краінамі. Першадрукар унёс вялікі ўклад у развіццё ўсёй еўрапейскай культуры. Ён падарыў усім народам галоўнае багацце - друкаваную кнігу", - сказаў на прэзентацыі выдання міністр культуры Беларусі Барыс Святлоў.
Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Раман Матульскі адзначыў, што цяпер у свеце няма кніг Скарыны, якія цалкам захаваліся. "З існуючых некалькіх экзэмпляраў выдання мы збіраем ідэальны том. Акрамя таго, упершыню на сучасную беларускую мову перакладзены тэксты Скарыны - прадмовы да ўсяго выдання і кожнай кнігі", - дадаў ён.
Поўны набор з 25 тамоў, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе (1517-1519 гады) і Вільнюсе (1522-1525), будзе сабраны ў дваццацітомным факсімільным выданні. У яго аснову пакладзены электронныя копіі лепшых работ беларускага першадрукара, якія захоўваюцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой узнаўляе кнігі Францыска Скарыны. Усе выданні суправаджаюцца каментарыямі вучоных, а таксама перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на сучасныя беларускую, рускую і англійскую мовы.
Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі ААТ "Банк БелЗЭБ" і Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Усе работы па аднаўленні скарынаўскай спадчыны выконваюцца па дзяржпраграме "Культура Беларусі" на 2011-2015 гады. Выдавецкі праект разлічаны на 2013-2017 гады і прымеркаваны да 500-годдзя айчыннага кнігадрукавання. Выдадзеныя зборы кніг беларускага першадрукара будуць бязвыплатна перададзены ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Германіі, а таксама ў міжнародныя арганізацыі - ААН і ЮНЕСКА.
18 чэрвеня 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/710/26305
Текущая дата: 15.11.2024