Белорусский портал в Казахстане

Больш за 30 спартыўных і рыцарскіх клубаў узялі ўдзел у гродзенскім фестывалі славянскіх баявых майстэрстваў



3 мая ў Гродне прайшоў 14-ы міжнародны фестываль славянскіх баявых майстэрстваў, прымеркаваны да Дня Перамогі.

У межах фестывалю ў парку Жылібера адбыўся турнір па гістарычным фехтаванні, турнір лучнікаў, бой "Сценка на сценку", рыцарскія турніры, паказальныя выступленні клубаў і спартыўных аб`яднанняў, армейскіх і міліцэйскіх падраздзяленняў. Гледачы маглі самі паўдзельнічаць у баях.

Удзельнікі форуму ўсклалі кветкі да Вечнага агню. У фестывалі ўзялі ўдзел больш за 30 спартыўных і рыцарскіх клубаў з усіх рэгіёнаў Беларусі, а таксама з Расіі.

БелаПАН
, 4 траўня2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/715/25960
Текущая дата: 15.11.2024