Белорусский портал в Казахстане

Беларуская зямля заўсёды будзе належаць грамадзянам краіны, не толькі беларусам, але і рускім, яўрэям, палякам, украінцам — усім, хто на ёй жыве



Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка 20 красавіка, наведваючы мінскі Свята-Духавы кафедральны сабор.

"Мы ніколі не дапусцім, каб з гэтай святой зямлі зыходзіла пагроза найперш нашым суседзям і іншым народам свету, — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба. — Мы павінны дараваны Панам Богам імідж нашага народа як самых добрых, светлых і святых людзей пранесці праз сваё жыццё. Мы гэта павінны памятаць заўсёды".

"Таму мір і спакой — галоўнае, што мы павінны сёння захаваць, гэта галоўнае, за што мы павінны змагацца. Наша дзяржаўнасць непахісная, і ўсякія размовы пра тое, што мы заўтра ўвойдзем у нейкія дзяржавы, для Беларусі непрымальныя", — сказаў Лукашэнка.

БелаПАН, 20 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/716/25862
Текущая дата: 15.11.2024