Белорусский портал в Казахстане

Саюзная дзяржава прадставіць у Мінску выстаўку з музейных фондаў Беларусі і Расіі да 70-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў



Выстаўка адкрыецца 4 ліпеня ў новым будынку Дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, паведамілі ў Пастаянным камітэце Саюзнай дзяржавы.

Экспазіцыя дасць уяўленне аб стане культуры ў ваенны час, аб рабоце франтавых агітацыйных брыгад, устаноў культуры ў тыле і ў эвакуацыі.

"Правядзенне выстаўкі будзе накіравана на выхаванне патрыятычнага духу і гонару за подзвігі продкаў у маладога пакалення, будзе садзейнічаць павышэнню цікавасці да гісторыі ваенных гадоў у жыхароў Беларусі і Расіі, стане своеасаблівым выказваннем падзякі ветэранам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама паслужыць большаму духоўнаму збліжэнню расійскага і беларускага народаў", - адзначылі ў Пастаянным камітэце.

Плануецца, што экспанавацца выстаўка будзе на працягу двух месяцаў.

25 чэрвеня 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/716/26400
Текущая дата: 26.12.2024