Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі ўпершыню прайшлі асліныя скачкі



5 і 6 красавіка ў агратурыстычным комплексе "Гарадзенскi маёнтак "Каробчыцы" ў Гродзенскай вобласці ўпершыню ў Беларусі праходзяць незвычайныя спаборніцтвы — асліныя скачкі.

5 красавіка ў спаборніцтвах узялі ўдзел тры ослікі з "Каробчыц". Яны спаборнічалі на хуткасць, на тое, хто хутчэй перавязе груз, брычку з пасажырамі, а таксама каталі "збеглых нявест".

Скачкі можна ўбачыць і 6 красавіка. Арганізатары плануюць зрабіць мерапрыемства штогадовым.

БелаПАН, 5 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/719/25658
Текущая дата: 15.11.2024