Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрываецца новая кнігарня



14 сакавіка ў беларускай сталіцы адкрываецца новы кніжны магазін ад выдавецтва «Галiяфы», якое спецыялізуецца на беларускамоўнай прозе і паэзіі.

Памяшканне крамы будзе максімальна задзейнічана не толькі для продажу кніг, але і для правядзення розных мерапрыемстваў — круглых сталоў, майстар-класаў, прэзентацый. Напрыклад, ужо вядома, што раз у месяц археолаг Мікалай Плавінскі будзе праводзіць гістарычную майстэрню,  паведамляе агенцтва «Мінск-Навіны».

Урачыстая цырымонія адкрыцця пачнецца 14 сакавіка ў 19.00 з прэзентацыі навінак выдавецтва «Галiяфы» — кніг «Партрэты» Адама Глобуса і «Брамнік заўжды самотны» Юрыя Станкевіча. Працягнецца вечар перформансам ад скульптара Паўла Вайніцкага, літаратара Іллі Сіна і музыканта Яўгена Рагозіна. Крама размяшчаецца на вуліцы Валгаградскай. Будзе працаваць штодзённа з 10.00 да 22.00.

Звязда, 14 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/721/25421
Текущая дата: 15.11.2024