Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў 5 траўня на сустрэчы з мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам, патрыяршым экзархам усяе Беларусі.
"Царква фактычна не адхілена ад дзяржаўных пытанняў. Вы ведаеце мой пункт гледжання. Я не лічу, што царква — па-за дзяржавай. Я, наадварот, хачу, каб царква актыўна ўдзельнічала ў дзяржаўных справах. Вядома, са сваёй далікатнасцю, асцярожнасцю. Мы нават вучымся ў царквы такім чынам працаваць", — цытуе кіраўніка дзяржавы яго прэс-служба.
У Беларусі, адзначыў Лукашэнка, традыцыйна ўсталяваліся добрыя адносіны паміж дзяржавай і царквой. "Калі мы зможам дадаткова да таго, што ўжо запланавалі, дадаткова да той сістэмы, у якой мы працуем з нашай праваслаўнай царквой, чымсьці дапамагчы, мы з задавальненнем дапаможам", — сказаў ён, падкрэсліўшы, што "гэта не проста праца на імідж дзяржавы".
Паводле слоў Лукашэнкі, камуністычная ідэалогія, якая існавала ў савецкія гады, не заўсёды была эфектыўнай, але пры гэтым яна задавала пэўны кірунак у мысленні людзей. "Калі саюз разваліўся, развалілася і ідэалогія. Дарэчы, не ўсё было дрэнна, і ў нацыянальных адносінах асабліва. Усё ж неяк склейвалі саюз — вялікая краіна, амаль што паўсвету. Але я яшчэ раз падкрэсліваю: было шмат і непрымальнага", — адзначыў Лукашэнка.
Пасля распаду Савецкага Саюза "мы дагэтуль спрабуем неяк выбудавацца ідэалагічна", сказаў ён. "Нічога талковага амаль не атрымліваецца, я гэта прызнаю. Не атрымліваецца не таму, што мы не можам прапісаць нейкі трактат. Можна, выкарыстоўваючы тое, што ўжо напрацавана, пачынаючы ад Бібліі да камуністычнай ідэалогіі, якая, дарэчы, таксама шмат запазычыла з нашай Бібліі. Не таму што мы не можам, а таму што яшчэ грамадства павінна ўспрыняць", — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Паводле яго меркавання, у такіх умовах было натуральным звярнуцца да традыцыйных праваслаўных і хрысціянскіх каштоўнасцяў. "І мы не сталі ні адхіляць нічога, ні прымушаць сілай людзей. Мы проста прапанавалі сваю дарогу ў храм і выкарыстоўвалі астатнія пастулаты нашай царквы. Мы проста разам дзейнічалі, ні пра што не дамаўляючыся, ішлі ў патрэбным кірунку", — сказаў Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы заявіў, што рэгулярна ўдзельнічае ў вырашэнні пытанняў, звязаных з царквой. Акрамя таго, паводле яго слоў, "царква заўсёды па рэйтынгу пасля прэзідэнта займае другое месца". "Так не заўсёды было. Армія і царква, яны ідуць побач. Таму я заўсёды аддаю належнае нашай царкве, не ўцягваючы яе асабліва ў тое, каб залішне ўлада падтрымлівала публічна і гэтак далей. Людзі самі, асабліва ў храме, зразумеюць, што і як трэба рабіць", — адзначыў Лукашэнка.
У сваю чаргу мітрапаліт Павел выказаў падзяку кіраўніку дзяржавы за разуменне і погляд на значэнне царквы для народа, а таксама запэўніў, што "шчыра рады" цяперашнім узаемаадносінам паміж царквой і дзяржавай у Беларусі. "Вы правільна заўважылі, што сёння тут ёсць такое супрацоўніцтва, калі царква не ўмешваецца ў справы дзяржаўныя і дзяржава не ўмешваецца ў царкву. Але разам можна зрабіць вельмі шмат", — сказаў кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
Мітрапаліт Павел узначаліў БПЦ у канцы снежня мінулага года. Яго папярэднік мітрапаліт Філарэт пакінуў гэту пасаду па ўласным прашэнні ў сувязі з дасягненнем 75-гадовага ўзросту.
Анастасія Салановіч, БелаПАН
Мінск, 5 траўня 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/721/25957
Текущая дата: 25.12.2024