Белорусский портал в Казахстане

Cirque du Soleil зноў у Мінску



Цырк дзю Салей вяртаецца ў Мінск з новай праграмай «Драліён», выступленні пройдуць 20-23 сакавіка 2014 г. на сцэне спарткомплексу «Мінск-Арэна».

Шоу «Драліён» — гэта яднанне двух процілеглых культур, зліццё чатырох стыхій, чараўніцтва і неверагодная энергетыка. Перад гледачамі разгортваецца відовішчная карціна, на якой дапаўняюць адзін аднаго такія розныя і несумяшчальныя Усход і Захад — Цмок і Леў.

Галоўнымі дзеючымі асобамі шоу сталі бажаства, якія ўвасабляюць чатыры стыхіі. Багіня Вады — Акіянія, багіня Паветра — Азалія, багіня Зямлі Гая і Яо — бог Агню.

Шоу «Драліён» грунтуецца на лепшых традыцыях кітайскай акрабатыкі. Прадстаўленні з аншлагамі ўжо прайшлі ў дзясятках краін.

Звязда, 12 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/722/25391
Текущая дата: 15.11.2024