Вядомы савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно Юозас Будрайціс прадставіў у Віцебску выстаўку фатаграфій, зробленых ім на здымках фільмаў.
Экспазіцыя "Маё кіно. 1970-1990 гады" размясцілася ў музеі Марка Шагала, дзе адбылася творчая сустрэча з аўтарам.
Віцебск стаў другім горадам Беларусі пасля Мінска, дзе акцёр прадставіў свае работы. Сталічная публіка мела магчымасць азнаёміцца з фатаграфіямі мэтра кіно ў лістападзе 2013 года ў час кінафестывалю "Лістапад". На здымках паказаны людзі, якія пакінулі глыбокі след у душы акцёра: Марына Няёлова, Вера Глаголева, Яўген Лявонаў, Алег Янкоўскі, Інакенцій Смактуноўскі. Прадстаўлены ў экспазіцыі і партрэт жонкі Юзаса Будрайціса. Паводле слоў акцёра, з яго ўсё і пачалося. "Гэты здымак зроблены ў 1969 годзе. Шчырасць гэтага партрэта заразіла мяне жаданнем углядацца ў людскія твары. Гэта стала маім любімым заняткам. У час шматлікіх паездак, праводзячы час у чаканнях у аэрапортах і на вакзалах, пільна ўглядаўся ў твары і назіраў за імі. Гэта была добрая школа, яна дала мне больш, чым магла б даць акцёрская адукацыя", - сказаў Юозас Будрайціс, падкрэсліўшы, што ў яго няма спецыяльнай адукацыі.
"Фатаграфіі адлюстроўваюць маё жыццё ў 70-я, 80-я гады, калі я вельмі актыўна здымаўся ў кіно. Тады кіно было маім спосабам жыцця - гэта існаванне, гэта ўвасабленне, гэта засяроджанасць і хваляванне. А цяпер яшчэ і сум, што пакуль я там жыў, мае дзеці выраслі амаль без мяне. Гэта вельмі засмучае. Дзеці сталі дастойнымі людзьмі, і за гэта я ўдзячны сваёй жонцы, якая здолела іх выхаваць, паралельна займаючыся сваёй навуковай работай", - расказаў акцёр.
Юозас Будрайціс падкрэсліў, што ў тыя часы акцёры мералі сваё жыццё не гадамі, а фільмамі. "Фільм па сучасных мерках здымаўся даволі доўга - ад 4 да 6 месяцаў. За гэты час некаторыя паспявалі закахацца, іншыя нават жаніліся. А калі кіно складалася з некалькіх серый, нараджалі дзяцей. Усё жыццё праходзіла на пляцоўцы. Было шмат часу, таму што чакалі, калі пойдзе дождж, калі хмары закрыюць сонца ці наадварот, калі сонца выйдзе з-за аблокаў, каб прадоўжыць здымкі. Цяпер не звяртаюць на гэта ўвагі, а тады вельмі строга выконвалі. Акцёры сядзелі, стаялі, курылі, чыталі. Я быў даволі вялікім непаседам. Мне хацелася захаваць сабе на памяць твары і вочы, якія мне былі вельмі важныя, якія я адчуваў сэрцам. Таму я падыходзіў да чалавека і гаварыў - паглядзі прама у аб`ектыў", - падзяліўся ўспамінамі вядомы акцёр і адзначыў, што ў яго атрымаліся своеасаблівыя фатаграфіі-паштоўкі творчых людзей, зробленыя ў натуральнай абстаноўцы, якія перадаюць атмасферу і антураж, што існавалі вакол і ўнутры кіно.
Паводле слоў мэтра кіно, у яго нават думкі не было, што калі-небудзь гэта будзе выстаўляцца. "Думаў, калі пастарэю, буду разглядаць фатаграфіі і ўспамінаць гэтыя твары, гэтыя вочы. З падсвядомасці вернуцца ўсе адчуванні, якія я выношваў на той момант, якімі я жыў на той час. Але аказалася, што гэтыя асобы цікавыя не толькі мне", - канстатаваў акцёр і расказаў, што быў уражаны рэакцыяй гледачоў на першым вернісажы, які адбыўся ў 2010 годзе ў Маскве. - Адна жанчына глядзела на партрэт Янкоўскага і выцірала слёзы, другая нешта шаптала і гладзіла фатаграфію Лявонава".
Акцёр падкрэсліў, што яму прыемна экспанаваць свае работы ў музеі Марка Шагала, вельмі любімага ім мастака. "Я зачараваны Віцебскам, па якім мы праехалі спяшаючыся. Цудоўны горад. Мяне ўразіў домік, дзе нарадзіўся Шагал. Хачу вярнуцца, калі стане цёпла, і можна будзе прывольна пагуляць па Віцебску і паглядзець на вуліцы, дамы. Сцены дома Шагала здаліся мне шурпатымі і вельмі маляўнічымі. Іх хочацца дакрануцца рукамі", - падзяліўся ўражаннямі Юозас Будрайціс.
Юозас Будрайціс - савецкі і літоўскі акцёр тэатра і кіно, народны артыст Літоўскай ССР, народны артыст Літвы, кавалер ордэнаў Дружбы, Пашаны, "За заслугі" III ступені (Украіна), лаўрэат Царскасельскай мастацкай прэміі, узнагароджаны вялікім камандорскім крыжам ордэна "За заслугі перад Літвой". З 1996 па 2013 гады быў аташэ па культуры пасольства Літвы ў Расіі, міністр-саветнік пасольства. Фільмаграфія Будрайціса налічвае больш за 60 фільмаў. У 2013 годзе Юозас Будрайціс удастоены спецыяльнага прыза Прэзідэнта Беларусі "За захаванне і развіццё традыцый духоўнасці ў кінамастацтве".
5 сакавіка 2014, Віцебск
Алена Ціханава - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/723/25342
Текущая дата: 15.11.2024