Белорусский портал в Казахстане

Кароткаметражка «Туфлікі» атрымала чарговую ўзнагароду



Рэжысёр Канстанцін Фам атрымаў адну з галоўных узнагарод кінафестывалю ў Сан-Дыега за фільм «Туфлікі». Рэжысёр удастоены прыза Best New Emerging Director.

Фільм «Туфлікі» — вынік сумеснай вытворчасці Расіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы і ЗША. Стужка прысвечана памяці ахвяр халакосту.

Карціна «Туфлікі» ўжо стала ўдзельнікам і лаўрэатам больш чым трыццаці міжнародных кінафестываляў і аглядаў.

Звязда, 21 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/724/25145
Текущая дата: 16.11.2024