Пераклад паэмы "Паланэз" на літоўскую мову зрабіў Ёнас Ліняўскас.
"Пасля шэра-афіцыйнага, зашпіленага на ўсе гузікі нядаўняга кніжнага кірмашу ў Мінску кірмаш у Вільні феерычна здзівіў, — сказаў Някляеў. — І не толькі формай (разняволенасцю, разнастайнасцю), але і зместам. А галоўнае — колькасцю людзей, якіх за тры дні набралася пад сто тысяч. У вялізных павільёнах народу было, як у метро ў час пік. Такое я бачыў хіба ў найбуйнейшых еўрапейскіх гарадах, а тут — маленькая Вільня. І падумалася мне, што звесткі пра смерць кнігі моцна перабольшаныя".
Як паведаміў Някляеў, на кірмашы была прадстаўлена ўся сусветная літаратура. "Але адметна не тое, што прафесійныя літаратары прыехалі на кніжны кірмаш. Адметнай мне здалася прысутнасць на кірмашы ў якасці аўтараў даволі значнай колькасці вядомых людзей, літаратурная дзейнасць для якіх не з’яўляецца асноўным прафесійным заняткам. І прадстаўляюць яны самыя розныя групы грамадства — ад палітыкаў (як, напрыклад, былы кіраўнік Літвы Вітаўтас Ландсбергіс) да бізнесменаў (такіх, як саўладальнік сеткі крамаў "Максіма" Ігнас Сташкявічус). Гэта ўсведамленне вяртання да разумення сапраўдных каштоўнасцяў", — сказаў ён.
Пісьменнік нагадаў, што нядаўна яго кніга "Лісты да Волі" прэзентавалася на кніжным кірмашы ў Гётэборгу, а яшчэ раней "Чырвоны захад" — у Хельсінкі, а "Кот у мяшку" — у Будапешце. "Куды ні прыеду, амаль усе ці ва ўсякім разе пераважная большасць кніг на кніжных кірмашах на нацыянальных мовах. Па-шведску, па-фінску, па-венгерску, па-літоўску. Хібы гэта сусветныя мовы? Не. Гэта мовы тых народаў, большых і меншых (фінаў у свеце каля пяці мільёнаў, літоўцаў — каля трох), якія паважаюць саміх сябе. І нягледзячы на ўсе інтэграцыі, на глабалізацыю, зневажаць сябе праз адмову ад роднай мовы не збіраюцца", — сказаў Някляеў.
БелаПАН
Мінск, 23 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/724/25160
Текущая дата: 16.11.2024