Белорусский портал в Казахстане

Лепшыя кнігі Беларусі – 2014



У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі працягваецца выстава “Лепшыя кнігі Беларусі – 2014”.

Выстава падрыхтавана па выніках 53-га Нацыянальнага конкурсу “Мастацтва кнігі – 2014”.

Нацыянальны конкурс “Мастацтва кнігі” традыцыйна, пачынаючы з 1960 года, падводзіць вынікі працы беларускіх кнігавыдаўцоў. Мэта конкурсу – вызначыць лепшыя выдавецкія праекты, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыдавецтве.

У 2014 годзе вышэйшай узнагароды конкурсу – “Гран-пры” ў намінацыі “Трыумф” – удастоена факсіміле Полацкага Евангелля, якое выйшла ў выдавецтве Беларускага экзархата Маскоўскага патрыярхата.

Выстава будзе працягвацца да 24 красавіка.

Звязда, 25 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/724/25211
Текущая дата: 16.11.2024