Саюз журналістаў Казахстана пры падтрымцы казахстанскага МЗС аб`явіў конкурс "Казахстан вачамі замежных СМІ".
Як паведамляе сайт пасольства Казахстана ў Беларусі, для ўдзелу ў конкурсе неабходна апублікаваць у замежных СМІ ў перыяд з 7 красавіка па 15 чэрвеня 2014 года матэрыял аб`ёмам не больш за 1.500 слоў на англійскай ці рускай мовах, а таксама выслаць тэкст па адрасе: contest@mfa.kz.
Тэматыка работ павінна ахопліваць адну ці некалькі з пяці наступных сфер прымяняльна да Казахстана: эканоміка і гандаль, культура і традыцыі, гісторыя, турызм, сучаснае грамадства.
Удзельнікамі конкурсу могуць быць юрыдычныя і фізічныя асобы, якія прадстаўляюць замежныя друкаваныя, электронныя і анлайн-СМІ, штатныя і пазаштатныя супрацоўнікі СМІ, іншыя замежныя фізічныя асобы, якія ажыццяўляюць сваю дзейнасць як на тэрыторыі Казахстана, гэтак і за яе межамі.
Геаграфічны ахоп конкурсу ўключае пяць рэгіёнаў: Паўднёвая і Паўночная Амерыка, Еўропа, СНД, Блізкі і Сярэдні Усход, Азія + Аўстралія і краіны Акіяніі. Ад кожнага рэгіёну будзе вызначаны адзін пераможца. Для пераможцаў будзе арганізаваны тур у Казахстан з наведваннем сталіцы краіны Астаны, найбуйнейшага дзелавога цэнтра краіны Алматы, а таксама першага касмічнага цэнтра планеты — касмадрома Байканур. Тур уключае забеспячэнне авіябілетамі, гатэльнае пражыванне ў Казахстане, транспарт унутры краіны, а таксама культурную праграму.
Апрача гэтага прадугледжана арганізацыя сустрэч з афіцыйнымі асобамі, вучонымі, экспертамі і журналістамі, дзеячамі навукі і культуры Казахстана, што "адкрые новыя магчымасці доўгатэрміновых кантактаў і супрацоўніцтва з прафесійным пулам замежных журналістаў з мэтай якаснага, прафесійнага і аб`ектыўнага асвятлення краіны ў міжнародных СМІ", зазначае казахстанскае пасольства.
БелаПАН
Мінск, 13 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/724/25762
Текущая дата: 25.12.2024