Беларуская мова ўваходзіць у два першыя працэнты моў, якія прысутнічаюць у Інтэрнэце, і гэта сведчыць аб яе сучаснасці і запатрабаванасці.
Такое меркаванне выказаў у час прамой лініі, праведзенай часопісам "Беларуская думка" з нагоды Дня роднай мовы, абвешчанага ЮНЕСКА, дырэктар філіяла “Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы” Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, член-карэспандэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Аляксандр Лукашанец.
Вядомы айчынны мовазнаўца спаслаўся на інфармацыю венгерскага даследчыка аб распаўсюджанні моў свету ў інтэрнэт-прасторы, паводле якога зараз у Інтэрнэце выкарыстоўваюцца толькі 3,6 працэнта жывых моў, астатнія ж 96,4 працэнта моў планеты для Сусветнай павуціны фактычна не існуюць. І беларуская мова ўваходзіць у два першыя працэнты моў, якія прысутнічаюць у інтэрнэт-сферы. "Гэта надзвычай цікавы і паказальны факт, бо беларуская мова якраз адносіцца да групы моў не самых пашыраных у свеце, але ў Інтэрнэце прадстаўлена вось так шырока. Відавочна, што выкарыстанне мовы ў Сусветнай павуціне абсалютна нікім не рэгламентавана, і калі беларуская мова там прысутнічае, значыць, яна рэальна запатрабавана", - падкрэсліў Аляксандр Лукашанец.
Паводле слоў вучонага, жыццёвасць беларускай мовы пацвярджае не толькі яе распаўсюджанне ў Інтэрнэце, але пашырэнне яе ўжывання ў канфесійнай сферы. "Ні ў каталіцкім касцёле, ні ў праваслаўнай царкве 20 гадоў таму беларускай мовы практычна не было, а зараз яна там рэальна прысутнічае і выкарыстоўваецца... Больш таго, з’яўляюцца высокапрафесійныя пераклады Евангелля, іншых рэлігійных тэкстаў, дзе сродкамі сучаснай беларускай мовы перадаюцца ўсе асаблівасці жанру, ствараецца неабходная ўрачыстасць і ўзнёсласць маўлення... Гэта таксама гаворыць пра магчымасці развіцця нашай мовы", - лічыць дырэктар Інстытута мовы і літаратуры.
Аляксанд Лукашанец таксама адзначыў, што беларуская мова цалкам адпавядае патрэбам часу і сёння можа паспяхова выкарыстоўвацца ва ўсіх сферах дзейнасці і жыцця сучаснага грамадства. Яе сродкамі могуць быць перададзены самыя складаныя тэксты – інтэлектуальныя, навуковыя і іншыя. Паводле слоў вучонага, у 1990-я гады выйшла шмат перакладных тэрміналагічных слоўнікаў па розных галінах навукі, і гэта работа прадаўжаецца. "Так, у 2007 годзе выдадзены руска-беларускі слоўнік-даведнік “Основные термины метрологии”, у 2012 – “Русско-белорусский терминологический словарь-справочник по порошковой металлургии", вядзецца праца над іншымі слоўнікамі, - паведаміў Аляксандр Лукашанец.
Вытрымкі з размовы з А.Лукашанцам чытайце на сайце БЕЛТА http://news.belta.by/by, а поўны тэкст анлайн-канферэнцыі будзе надрукаваны ў лютаўскім нумары часопіса “Беларуская думка”.
21 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/725/25147
Текущая дата: 16.11.2024