Белорусский портал в Казахстане

У Мінску адкрыўся міжнародны шахматны турнір, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння гросмайстра Давіда Бранштэйна



11 лютага ў Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі па шахматах і шашках адкрыўся міжнародны шахматны турнір, прысвечаны 90-годдзю з дня нараджэння славутага савецкага гросмайстра Давіда Бранштэйна.

Гэта самыя буйныя шахматныя спаборніцтвы за ўсю гісторыю Беларусі. У іх праграме два турніры: у першым, катэгорыі А, за перамогу будуць змагацца тытулаваныя шахматысты; у турніры В гуляюць спартсмены з меншым рэйтынгам, у тым ліку ветэраны і дзеці.

Для ўдзелу ў спаборніцтвах заявілася больш за 240 шахматыстаў больш як з дваццаці нацыянальных шахматных федэрацый. Каля траціны з іх — міжнародныя гросмайстры, дзесяць — уваходзяць у топ-100 сусветнага рэйтынг-ліста. Ад Беларусі гуляюць практычна ўсе наймацнейшыя шахматысты і шахматысткі краіны.

Агульны прызавы фонд турніру — прыкладна 50.000 долараў ЗША.

Спаборніцтвы працягнуцца па 19 лютага.

БелаПАН
Мінск, 11 лютага 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/726/24996
Текущая дата: 24.12.2024