Такое рашэнне прынята Саветам па Міждзяржаўных прэміях СНД на пасяджэнні, праведзеным у маскоўскай штаб-кватэры Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва дзяржаў - удзельніц СНД (МФГС), паведамілі ў фондзе.
Дырэктар, галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч і першы намеснік дырэктара гэтага выдавецкага дома, галоўны рэдактар часопіса "Нёман" Аляксандр Бадак сталі лаўрэатамі Міждзяржаўнай прэміі "Зоркі Садружнасці".
Прэмія "Зоркі Садружнасці", заснаваная Саветам па гуманітарным супрацоўніцтве дзяржаў СНД і МФГС, прысуджаецца штогод па трох намінацыях: за дасягненні ў галіне навукі і адукацыі, культуры і мастацтва, а таксама ў гуманітарнай дзейнасці. Яна складаецца з грашовага ўзнагароджання, дыплома, ганаровага знака лаўрэата і пасведчання да яго. У кожнай з трох намінацый прысуджаецца да трох прэмій у памеры 2 млн. расійскіх рублёў кожная.
Аляксандр Карлюкевіч і Аляксандр Бадак адзначаны прэстыжнай узнагародай за дасягненні ў галіне гуманітарнай дзейнасці. Лаўрэатамі прэміі гэтага года сталі таксама народны артыст СССР Алег Табакоў, казахская оперная спявачка народная артыстка СССР Бібігуль Тулегенава, прэзідэнт Нацыянальной акадэміі навук Украіны Барыс Патон, таджыкскі вучоны Далер Пачаджанаў, народны мастак Азербайджана Амар Эльдараў, армянскі дырыжор народны артыст СССР Аганэс Чэкіджан і народны мастак Кыргызстана Юрыстанбек Шыгаеў.
Чакаецца, што ўрачыстая цырымонія ўручэння ўзнагарод адбудзецца 17 красавіка ў Бетховенскай зале Вялікага тэатра Расіі.
Прэмія "Зоркі Садружнасці" ўпершыню была ўручана ў 2010 годзе. Тады ў ліку яе лаўрэатаў быў калектыў навуковых супрацоўнікаў Аб`яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. У 2011 годзе прэміяй былі адзначаны старшыня Беларускага саюза кампазітараў Ігар Лучанок і супрацоўнікі Нацыянальнага дзіцячага адукацыйна-аздараўленчага цэнтра "Зубраня". У 2012 годзе лаўрэатам стаў мастацкі кіраўнік ансамбля "Сябры" Анатоль Ярмоленка. У мінулым годзе ўзнагароду атрымаў Мікалай Чаргінец.
2 красавіка 2014, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/726/25608
Текущая дата: 25.12.2024