У Беларусі 4 красавіка будуць падведзены вынікі VІ Рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года-2013».
Беларускі, якія дасягнулі значных вынікаў у розных сферах, атрымаюць узнагароды ў 10 намінацыях. Усяго ў конкурсе сёлета прадстаўлены 52 удзельніцы, 17 з якіх стануць лаўрэатамі, а 35 будуць адзначаны ганаровымі дыпломамі. Урачыстая цырымонія пройдзе ў «Прэзідэнт-атэлі».
Конкурс «Жанчына года», ініцыяваны Беларускім саюзам жанчын, дазваляе прадэманстраваць значнасць ролі жанчыны ў сучасным грамадстве, у маральным і духоўным адраджэнні нацыі, у стварэнні паўнацэннай і шчаслівай сям’і.
Як расказала сустаршыня Беларускага саюза жанчын Антаніна Морава, сёлета ў конкурсе змяніліся ўмовы і спіс намінацый. Тры ўзнагароды: «За лідарства і паспяховае кіраўніцтва», «За актыўную грамадскую дзейнасць» і «За прафесіяналізм» — цяпер аб’яднаны ў адну — «За прафесіяналізм і актыўную грамадскую дзейнасць». Таксама з’явіліся дзве новыя намінацыі: узнагарода «За вернасць Беларускаму саюзу жанчын» будзе прысуджана тым, хто стаяў ля вытокаў стварэння найбуйнейшага і самага актыўнага жаночага грамадскага аб’яднання, а намінацыю «Жанчына-легенда» сёлета заменіць «Гонар нацыі». Па традыцыі, знойдуць сваіх гераінь узнагароды ў намінацыях «За дасягненні ў выхаванні дзяцей» (сёлета тут прадстаўлены многія прыёмныя маці), «За дабрачыннасць і міласэрнасць», «За жаночую мужнасць», «За ўклад у адраджэнне вёскі», «За ўдалы дэбют і развіццё бізнесу», «За вернасць і адданасць прафесіі», «За ўклад у духоўна-маральнае адраджэнне грамадства».
Дарэчы, узнагароды — а ў гэтым годзе на змену сімвалічным крышталёвым барэльефам прыйдуць адмысловыя медалі — лаўрэаты атрымаюць з рук вядомых у Беларусі мужчын: віцэ-прэм’ераў Анатоля Тозіка і Міхаіла Русага, міністра адукацыі Сяргея Маскевіча, міністра культуры Барыса Святлова, міністра ўнутраных спраў Ігара Шуневіча і іншых. Святочны настрой канкурсанткам і гасцям забяспечыць адметная музычная праграма, а таксама падарункі ад спонсараў мерапрыемства — касметычная прадукцыя, салодкія прысмакі і г.д.
— Хачу адзначыць, што апошнім часам найбольш актыўна ў конкурсе ўдзельнічаюць не прадстаўніцы сталіцы, а жанчыны з рэгіёнаў — з Брэстчыны, дзе ў нас самая вялікая абласная арганізацыя (больш 40 тысяч удзельніц), з Гомельскай і з Мінскай вобласці, — падзялілася Антаніна Морава. — І гэтая актыўнасць вельмі ўсцешвае. Са свайго боку, мы стараемся падтрымліваць цікавасць да конкурсу ў грамадстве і сярод саміх удзельніц, адзначыць як мага больш катэгорый жанчын, якія дасягнулі поспехаў у прафесіі, бізнесе, грамадскай дзейнасці.
Вікторыя Целяшук
Звязда, 3 красавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/726/25649
Текущая дата: 26.12.2024