Аб гэтым паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.
Сацыяльная дапамога дома застаецца найбольш запатрабаванай формай работы тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Гэты від сацыяльных паслуг будзе запатрабаваны і ў далейшым, паколькі ў краіне павялічваецца працягласць жыцця і адпаведна колькасць прадстаўнікоў старэйшага пакалення, а значыць, расце і колькасць людзей, якія маюць патрэбу ў пабочнай дапамозе, у тым ліку адзінокіх.
Большасць атрымальнікаў надомнай сацыяльнай дапамогі - вяскоўцы, у тым ліку жыхары аддаленых маланаселеных вёсак. У гарадах патрэбнасць у паслугах сацработнікаў меншая з-за развітой сацыяльнай інфраструктуры (магазіны, аптэкі, аддзяленні сувязі і філіялы банкаў знаходзяцца ў крокавай даступнасці), няма праблем з вадой, ацяпленнем жылля і г.д. Таму заканамерна, што менш за ўсё атрымальнікаў сацпаслуг дома налічваецца ў Мінску (2,8 тыс. чалавек). Сярод рэгіёнаў рэспублікі традыцыйна лідзіруе па колькасці атрымальнікаў надомых сацпаслуг Мінская вобласць (24 тыс. чалавек).
Сярод сацыяльна-бытавых паслуг, якія прадастаўляюцца дома, - купля і дастаўка прадуктаў, медыкаментаў і тавараў першай неабходнасці, афармленне дакументаў для аказання матэрыяльнай дапамогі, аплата камунальных паслуг і інш. Арганізацыя надомнага сацабслугоўвання садзейнічае таму, што непрацаздольныя людзі атрымліваюць магчымасць даўжэй пажыць у прывычнай для іх дамашняй абстаноўцы. Фактычна дапамога сацыяльных работнікаў аддаляе тэрмін уладкавання ў стацыянарную сацустанову іх падапечных.
Паводле слоў спецыялістаў, у сувязі са змяненнямі ўмоў аказання паслуг значна ўзрасла доля людзей, якія абслугоўваюцца дома і атрымліваюць паслугі на ўмовах поўнай аплаты. Так, у 2013 годзе цалкам аплачвалі паслугі 83 працэнты, абслугоўваліся на льготных умовах (бясплатна і з частковай аплатай) - 17 працэнтаў (у 2012 годзе было адпаведна 11 працэнтаў і 89 працэнтаў).
Трэба адзначыць, што кошт сацыяльных паслуг застаецца нізкім і даступным. Умовы аказання сацыяльных паслуг залежаць ад сямейнага і матэрыяльнага становішча. Бясплатныя паслугі прадастаўляюцца толькі адзінокім малазабяспечаным грамадзянам. Непрацаздольным людзям, якія маюць членаў сям`і, абавязаных у адпаведнасці з законам іх утрымліваць, паслугі прадастаўляюцца на ўмовах аплаты.
Аддзяленні сацыяльнай дапамогі дома створаны і працуюць у структуры ўсіх тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.
3 лютага 2014, Мінск
Алена Прус - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/727/24917
Текущая дата: 16.11.2024