У Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску адкрылася мемарыяльная выстаўка скульптара Уладзіміра Жбанава "Ад мяне", прымеркаваная да 60-годдзя з дня нараджэння майстра.
Экспазіцыя не толькі нагадвае аб папулярных, ужо вядомых усім работах скульптара, але і знаёміць з творамі, якія так і засталіся нерэалізаванымі з прычыны тых ці іншых абставін, але ўсё роўна ўражваюць сваёй энергіяй і прыгажосцю. Іншымі словамі, на выстаўцы прадстаўлены эскізы работ Уладзіміра Жбанава, выкананыя з бронзы, пластыліну, гіпсу і каменю.
"Жбанаў стаў сапраўдным сімвалам сваёй эпохі. Яму ўдалося не проста добраўпарадкаваць сталіцу, але і стварыць яе настрой, падкрэсліць прыгажосць горада", - адзначыў старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца на адкрыцці экспазіцыі.
Як расказалі куратары выстаўкі, у час экспазіцыі будуць арганізаваны творчыя сустрэчы з сябрамі і калегамі Уладзіміра Жбанава, дэманстрацыя прысвечаных яму фільмаў, скульптурныя сімпозіумы, лекцыі і майстар-класы. Праект завершыць круглы стол, прысвечаны творчасці скульптара і яго ролі ў беларускім мастацтве. Выстаўка прадоўжыцца па 29 сакавіка 2014 года.
Уладзімір Жбанаў нарадзіўся 26 студзеня 1954 года ў Мінску. У 1973 годзе скончыў Мінскае мастацкае вучылішча імя Глебава, у 1979-м - Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут (аддзяленне скульптуры мастацкага факультэта). Акрамя таго, ён вучыўся ў творчых майстэрнях Акадэміі мастацтваў СССР. З 1985 па 1999 гады працаваў выкладчыкам у Мінскім мастацкім вучылішчы. З 1993 года стаў членам Беларускага саюза мастакоў. Скульптар памёр у студзені 2012 года.
Скульптуры Уладзіміра Жбанава можна ўбачыць у самых розных кутках сталіцы, а таксама іншых гарадах (Бабруйску, Магілёве, Дзюсельдорфе).
13 сакавіка 2014, Мінск
Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/728/25394
Текущая дата: 25.12.2024