Белорусский портал в Казахстане

Сацыяльную функцыю ў сферы бытавога абслугоўвання неабходна захаваць



Такое меркаванне выказала 14 сакавіка ў Віцебску журналістам намеснік міністра гандлю Беларусі Ірына Наркевіч.

Паводле слоў намесніка міністра, сфера бытавога абслугоўвання, якая нясе на сабе цяжар сацыяльнай функцыі, па запатрабаванасці займае трэцяе месца пасля сферы жыллёва-камунальнай гаспадаркі і сувязі. Усе 11 сацыяльна значных стандартаў у ёй выконваюцца, хоць складанасці ёсць. Напрыклад, у сельскай мясцовасці ніжэйшая заработная плата, ідзе скарачэнне колькасці насельніцтва. Ёсць пытанні па тэрытарыяльнай і фізічнай (час работы) даступнасці аб`ектаў, якія аказваюць бытавыя паслугі.

"Мы бачым, што гэта сфера запатрабавана, неабходна, патрэбна, таму дзяржаўная палітыка ў гэтым сектары выбудоўваецца з тым разлікам, каб яна была максімальна набліжаная да чалавека, аказваліся тыя паслугі, якія патрэбны людзям ад мегаполіса да самага малога населенага пункта", - падкрэсліла Ірына Наркевіч.

Намеснік міністра звярнула ўвагу на разнастайнасць паслуг у сферы бытавога абслугоўвання. Іх налічваецца больш за 1 тыс. відаў. Пры гэтым развіваецца напрамак пракату спартыўнага інвентару, канькоў, веласіпедаў, з`яўляюцца новыя запатрабаваныя віды паслуг, напрыклад рэстаўрацыя фатаграфій. Створаны інстытут суб`ектаў гаспадарання, які налічвае 35 тыс. суб`ектаў гаспадарання, з іх 20 тыс. - юрыдычныя і 15 тыс. індывідуальныя прадпрымальнікі.

БЕЛТА, 14 сакавіка 2014

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/728/25434
Текущая дата: 25.12.2024