Абаронца беларускай хакейнай зборнай Руслан Салей (1974—2011) уведзены ў Залу славы Міжнароднай федэрацыі хакея, паведаміла прэс-служба ІІХФ.
У прэс-рэлізе адзначаецца, што Салей быў у Беларусі героем, які дасягнуў вышынь у хакеі перш за ўсё дзякуючы рашучасці і амбіцыям, а не прыроднаму таленту. Гулец быў адным з лепшых у чвэрцьфінальным матчы алімпійскага турніру 2002 года супраць Швецыі (4:3). Тады каманда заняла чацвёртае месца, паказаўшы найлепшы вынік за час свайго існавання.
Акрамя Салея ў Залу славы ІІХФ уведзены савецкія хакеісты Вячаслаў Быкаў (1960) і Андрэй Хамутоў (1961), швед Ніклас Ліндстром (1970), канадцы Стыў Айзерман (1965) і Мюрэй Кастэла (1934). Апошні — за дзейнасць на пасадзе прэзідэнта Канадскай аматарскай хакейнай асацыяцыі.
Усяго ў Зале славы ІІХФ 195 чалавек з 23 краін. Салей стаў у ёй першым прадстаўніком Беларусі. У верасні 2011 года гулец загінуў у авіякатастрофе пад Яраслаўлем.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 3 студзеня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/731/24590
Текущая дата: 16.11.2024