Гэта адзначыла першы намеснік міністра інфармацыі Беларусі, сустаршыня журы Лілія Ананіч.
"Мы не раздзяляем мастацтва і змест. Важна пры дапамозе афармлення даносіць задуму аўтара", - адзначыла першы намеснік міністра.
Вартасць беларускай кнігі прызнана і на міжнародным узроўні. Лілія Ананіч нагадала, што ў 2013 годзе Гран-пры X Міжнароднага конкурсу "Мастацтва кнігі" дзяржаў - удзельніц СНД атрымаў альбом "Полацк 1150" выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі".
5 лютага ў Мінску адбыўся афіцыйны фінал 53-га конкурсу "Мастацтва кнігі - 2014". У час урачыстай цырымоніі ў Малой зале Палаца Рэспублікі пераможцам былі ўручаны статуэткі "Залаты фаліянт" і дыпломы.
Гран-пры конкурсу (намінацыя "Трыумф") удастоена Полацкае Евангелле выдавецтва Беларускага Экзархата Маскоўскага Патрыяхату.
У намінацыі "ЛІТ-фармат" (выданні літаратурна-мастацкага напрамку) лепшымі сталі серыі кніг "Маладзік" і "Залатая калекцыя беларускай літаратуры" выдавецтва "Мастацкая літаратура". Пераможцамі ў намінацыі "Разам з кнігай мы расцём" (кнігі для дзяцей і юнацтва) прызнаны серыя "Нашым дзеткам", а таксама кнігі "Наша лета" Пятра Глебкі, "Незабыўныя сустрэчы з авечкай Адэляй, або Adeljastar@tut.by" Наталлі Бучынскай (выдавецтва "Мастацкая літаратура").
У намінацыі "Фотапогляд" (фотаальбомы, фотакнігі) пальму першынства атрымала выдавецтва "Беларусь" за фотаальбом "Мінск. Сэрца Беларусі". Пераможцам у намінацыі "Залатыя скрыжалі" (даведачныя і энцыклапедычныя выданні) стала выданне Леаніда Маракова "Галоўная вуліца Мінска 1880-1940", апублікаванае ў дзвюх кнігах выдавецтвам "Мастацкая літаратура". Выдавецкі праект "Кніжная культура. Ветка" (выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі") - лепшы ў намінацыі "Духоўнасць" (выданні духоўна-асветнага напрамку).
Лепшымі "АРТ-кнігамі" (выданні па выяўленчым мастацтве, факсімільныя, рэпрынтныя, бібліяфільскія выданні) прызнаны выданне Уладзіміра Сцяпана "Настаўнік Сяргей Пятровіч Каткоў" і альбом "Сяржук Цімохаў" (РВУ "Выдавецкі дом "Звязда"). Серыя навучальных выданняў выдавецтва "Аверсэв" перамагла ў намінацыі "Падручнік новага века". Кніга Вольгі Лабачэўскай "Беларускі народны тэкстыль: мастацкія асновы, узаемасувязі, навацыі" (выдавецкі дом "Беларуская навука") прызнана лепшай у намінацыі "Эўрыка" (навуковыя, навукова-папулярныя выданні).
Выдавецтва "Кніжны дом" адзначана ў намінацыі "За ўклад у нацыянальнае кнігавыданне" - за выданне высакаякаснай багата ілюстраванай фундаментальнай даведачнай, навучальнай, навуковай, навукова-папулярнай, дзіцячай і літаратурна-мастацкай літаратуры ("Новейший философский словарь", "Постмадэрнізм", "Гісторыя філасофіі", "Рэлігія", "Псіхалогія", "Фізіятэрапія", "Лекавыя расліны", "Эканоміка", "Рэлігіі свету", серыі "У дапамогу школьніку", "Рэпетытар", "Школьны курс").
У конкурсе прысуджаны тры спецыяльныя намінацыі. "За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны" - выдавецтву "Беларусь" за кнігу "Слуцкія паясы. Адраджэнне традыцый" Барыса Лазукі. Самому аўтару былі ўручаны спецыяльны дыплом і памятны знак-сімвал за навуковую даследчую работы ў справе аднаўлення страчаных культурных каштоўнасцей. Серыя з дванаццаці кніг "Сугучча сэрцаў" Выдавецкага дома "Звязда" стала лаўрэатам спецнамінацыі "Садружнасць". А заказныя кнігі "Старонкі гісторыі пажарнай службы Беларусі" і "Жабінкаўскі цукровы завод. 50 гадоў (1963-2013)" (навукова-вытворчая кампанія "Тэхналогія") прызнаны лепшымі ў намінацыі "У люстэрку часу".
Спецыяльныя дыпломы і памятныя знакі-сімвалы журы прысудзіла Уладзіміру Лукашыку за высакаякасны дызайн серый кніг "Маладзік" і "Залатая калекцыя беларускай літаратуры", Аляксандру Сувораву за творчы падыход да канцэпцыі заказных кніг выдавецтва "Паліграфіка", Святлане Лявонцьевай і Галіне Нячаевай за зборную даследчую работу ў справе захавання старадрукаваных і рукапісных кніг і аднаўленне страчаных каштоўнасцей.
У персанальнай намінацыі "Майстэрства" лепшым ілюстратарам кнігі названа Вара Калеснікава за ілюстрацыі да кнігі Настассі Філіпавай "Пляшавыя казкі", лепшым дызайнерам кнігі - Аляксандр Цароў за арыгінальны дызайн навучальных кніг выдавецтва "Аверсэв", а таксама міжвыдавецкай серыі "Школьная бібліятэка", мнагатомных збораў сачыненняў выдавецтва "Мастацкая літаратура"; лепшым фотамастаком кнігі названы Анатоль Дрыбас - за аўтарскія фотаздымкі альбомаў "Мірскі замак", "Ветка", "Мінск", "Minsk", "Першамайскі раён горада Мінска", "Полацк 1150", "Кніжная культура. Ветка", "Прырода здзіўляе" (выдавецтва "Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі"), альбомы "Беларусь", "Мінск - сэрца Беларусі", аўтарскі альбом "Мінск" (выдавецтва "Беларусь").
Пачынаючы з 2012 года, прадстаўленыя на конкурс кнігі разглядаюцца мастацка-экспертнай камісіяй нацыянальнага конкурсу, якая складаецца з вядомых у краіне майстроў кніжнага мастацтва. Наступны этап - пасяджэнне журы конкурсу, у склад якога ўваходзяць вядомыя ў краіне дзеячы навукі і культуры, кіраўнікі Міністэрства інфармацыі і творчых саюзаў. У 53-м конкурсе прыняло ўдзел 31 выдавецтва, якое прадставіла 134 выданні павышанай якасці.
Нацыянальны конкурс "Мастацтва кнігі" традыцыйна, пачынаючы з 1960 года, падводзіць вынікі работы беларускіх кнігавыдаўцоў. Мэта конкурсу - вызначыць лепшыя выдавецкія праекты, якія сталі падзеяй у нацыянальным кнігавыданні і садзейнічалі павышэнню мастацкай і паліграфічнай культуры беларускай кнігі, развіццю кніжнага мастацтва, папулярызацыі лепшых дасягненняў выдавецтваў.
6 лютага 2014, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/733/24951
Текущая дата: 26.12.2024