Белорусский портал в Казахстане

Здымкі нацыянальнага кінапраекта "Авель" пачнуцца 28 студзеня



Пра гэта паведаміў рэжысёр фільма Уільям Дэ Віталь.

Аднымі з першых будуць зняты кадры дэманстрацыі, месцам дзеяння стануць Кастрычніцкая плошча, плошча Незалежнасці ў Мінску. Амаль 4 тыс. чалавек будуць заняты ў масоўцы.

Як расказаў Уільям Дэ Віталь, у фільме "Авель" будуць пастаўлены рэкордныя трукі. У беларускім кіно такога не было.

У зімовай сесіі здымак "Авеля" прымуць удзел больш як 20 каскадзёраў з Беларусі, Расіі, Украіны, Латвіі, Ізраіля, Катара, Аўстраліі. А вясной на здымкі прыедуць 10 спецыялістаў з ЗША. Гэта каскадзёры першага эшалона, лаўрэаты прэміі трукавага "Оскара" - Taurus World Stunt Awards. У Беларусь прыедуць дублёры Арнольда Шварцэнегера, Тома Круза, вядомы каскадзёр Кобі Азарлі.

23 студзеня 2014, Мінск
Жанна Катлярова - БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/736/24758
Текущая дата: 26.12.2024