У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 26 снежня старшыня праўлення ААТ "Банк БелЗЭБ" Павел Калаур і намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Аляксандр Суша падпісалі ў друк першы том поўнага збору кніг Францыска Скарыны.
Гэта цырымонія азнаменавала пачатак агульнанацыянальнага праекта па падрыхтоўцы і выпуску першага факсімільнага выдання поўнага збору кніг беларускага і ўсходнееўрапейскага першадрукара. Праект прымеркаваны да 500-годдзя выдання Францыскам Скарынам першай кнігі для ўсходніх славян, якое будзе адзначацца 6 жніўня 2017 года. Ініцыятарамі і асноўнымі выканаўцамі праекта сталі ААТ "Банк БелЗЭБ", якое, будучы сацыяльна адказнай установай, зацікаўлена ў падтрымцы развіцця нацыянальнай культуры, і Нацыянальная бібліятэка Беларусі, што з`яўляецца галоўнай навуковай установай у галіне захавання, вывучэння і папулярызацыі кніжнай спадчыны краіны.
Усе работы выконваюцца ў рамках рэалізацыі дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2011-2015 гады. Праграма накіравана на вяртанне кніжнай спадчыны беларускага і ўсходнееўрапейскага першадрукара ў навуковы і грамадскі абарот Беларусі; пазіцыянаванне Рэспублікі Беларусь як дзяржавы з багатай і старажытнай культурай, цеснымі гістарычнымі сувязямі з краінамі Еўропы і Расіяй. Таксама праграма накіравана на навуковае даследаванне феномену беларускага Адраджэння і творчасці найбольш яркага яго прадстаўніка - Францыска Скарыны; папаўненне электроннай бібліятэкі Нацыянальнай бібліятэкі і распрацоўваемай Нацыянальнай электроннай бібліятэкі якаснымі копіямі вельмі каштоўных кніжных помнікаў Беларусі; актуалізацыю спадчыны Францыска Скарыны ў айчыннай сістэме адукацыі і выхавання.
Рэалізацыя праекта разлічана на пяць гадоў (2013-2017 гады) зыходзячы з аб`ёму работ па атрыманні лічбавых копій арыгінальных выданняў Францыска Скарыны, падрыхтоўцы і друку факсімільных выданняў, навуковым суправаджэнні. За гэты перыяд плануецца выпусціць факсімільнае выданне 25 кніг у 20 тамах, надрукаваных Францыскам Скарынам у Празе і Вільні. Аснову складуць электронныя копіі захаваных кніг першадрукара, што знаходзяцца ў бібліятэках і музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін. Факсімільнае выданне з максімальнай паўнатой занатуе кнігі Францыска Скарыны. У іх будуць захаваны структура, змест, асаблівасці шрыфтоў і гравюр арыгінальных выданняў, перададзены ўсе штрыхі, набытыя на працягу 500-гадовага існавання.
Для забеспячэння навуковага суправаджэння праекта задзейнічаны супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі і Нацыянальнай акадэміі навук, а таксама замежных экспертаў. Усе тэксты факсімільных выданняў будуць суправаджацца каментарыямі вучоных, перакладамі прадмоў і пасляслоўяў Францыска Скарыны на беларускую, рускую і англійскую мовы. Выдадзеныя зборы кніг будуць бясплатна перададзены ў бібліятэкі, музеі і архівы Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы, Польшчы, Германіі, а таксама міжнародныя арганізацыі - ААН і ЮНЕСКА. Факсімільнае выданне кніг беларускага першадрукара прадставіць грамадскасці каштоўны пласт культурнай спадчыны нашага народа і стане базавай крыніцай для гістарычных, філалагічных і культуралагічных даследаванняў.
"Праект будзе садзейнічаць папулярызацыі культуры краіны і больш глыбокаму вывучэнню яе мінулага", - адзначыў першы намеснік міністра культуры Уладзімір Карачэўскі. Ён падкрэсліў, што апошнім часам дзяржаўна-прыватнае партнёрства ў галіне культуры значна актывізавалася, яскравым прыкладам такога партнёрства з`яўляецца і новы праект. "Сур`ёзныя кампаніі разумеюць, што ўкладанні ў культуру - гэта інвестыцыі ў будучыню, культуру грамадзян", - падкрэсліў Уладзімір Карачэўскі, дадаўшы, што такая практыка з`яўляецца звычайнай і за мяжой.
Старшыня праўлення Банка БелЗЭБ Павел Калаур падкрэсліў, што гэты праект вельмі важны для развіцця культуры, павышэння ўзроўню ведаў насельніцтва пра сваю гісторыю. Намеснік старшыні праўлення Банка БелЗЭБ Мікалай Лузгін адзначыў, што банк надае вялікае значэнне падтрымцы такіх праектаў дзяржаўнай важнасці. У цэлым цяпер банк рэалізуе і плануе рэалізаваць больш за 10 розных праектаў сацыяльнай накіраванасці. Гэта праекты ў сферы тэатральнага мастацтва, кнігадрукавання, падтрымкі помнікаў архітэктуры, у галіне спорту.
Аляксандр Суша адзначыў, што пры рэалізацыі праекта забяспечваюцца высокі навуковы ўзровень і якасць паліграфіі, выдавецтва для праекта выбрана на конкурснай аснове. У год плануецца выпускаць ад 2 да 5-7 кніг тыражом кожная 1 тыс. экзэмпляраў. Намеснік дырэктара падкрэсліў, што для Нацыянальнай бібліятэкі, якая з`яўляецца ў тым ліку захавальнікам кніжнай спадчыны Францыска Скарыны, рэалізацыя гэтага праекта з`яўляецца справай гонару. "Мы ганарымся тым, што ў Беларусі ёсць кнігі Францыска Скарыны", - адзначыў ён. Пры гэтым ён звярнуў увагу, што гэты праект стаў магчымы дзякуючы дзяржаўна-прыватнаму партнёрству.
26 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/739/24517
Текущая дата: 27.12.2024