Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 снежня, наведваючы Гарадскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі "Пралеска" ў аграгарадку Ракаў Валожынскага раёна, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы азнаёміўся з жылой і лячэбнай базай дзіцячага цэнтра і арганізацыяй яго работы, з цеплынёй паразмаўляў з хлопчыкамі і дзяўчынкамі, павіншаваў іх з навагоднімі святамі і ўручыў падарункі: настольныя гульні, упрыгажэнні для пакоя, ласункі. Акрамя таго, цяпер дзеці змогуць паглядзець любімыя мультфільмы і казкі з дапамогай новага дамашняга кінатэатра.
Аляксандр Лукашэнка з малодшым сынам Мікалаем прыняў удзел у дзіцячым навагоднім свяце і разам з маленькімі пацыентамі цэнтра павадзіў карагод. Яшчэ адным сюрпрызам стала выступленне артыстаў Белдзяржцырка, вялікі святочны торт ад Прэзідэнта і навагодняе чаяпіцце.
Хлопчыкі і дзяўчынкі таксама павіншавалі кіраўніка дзяржавы з надыходзячым Новым годам і ўручылі падарунак ад дзяцей горада Мінска, а адна з дзяўчынак падарыла Аляксандру Лукашэнку сваю карціну, на якой адлюстравана казачная птушка шчасця.
Дзіцячы санаторый "Пралеска" для дзяцей з захворваннямі стрававання і дыхання адкрыты ў 1987 годзе. У красавіку 2005 года ён перайменаваны ў Гарадскі дзіцячы цэнтр медыцынскай рэабілітацыі "Пралеска". Зусім нядаўна ва ўстанове завершана рэканструкцыя матэрыяльнай базы.
Цяпер у цэнтры функцыянуюць тры аддзяленні на 180 ложкаў для дзяцей з захворваннямі органаў дыхання, стрававання, зроку. Пашырана лячэбная база цэнтра: створаны бювет для прыёму мінеральнай вады з мясцовай крыніцы і спелеакамера, адкрыты стаматалагічны і афтальмалагічны кабінеты і кабінет псіхалагічнай разгрузкі. На тэрыторыі цэнтра абсталяваны сучасныя пляцоўкі для заняткаў тэнісам і гульнявымі відамі спорту, лячэбнай фізкультурай, гульнявыя малыя формы для дзяцей малодшага ўзросту.
Прыбыўшы ў дзіцячы цэнтр, кіраўнік дзяржавы пацікавіўся, наколькі паслугі гэтага і іншых такіх устаноў запатрабаваны. Міністр аховы здароўя Васіль Жарко далажыў, што ў гэтым цэнтры створаны ўсе ўмовы для лячэння і рэабілітацыі дзяцей, і ён, несумненна, патрэбны.
"Мы, вядома, для дзяцей шкадаваць нічога не будзем, але празмернасцей быць не павінна. Дзяржава не можа на сябе браць празмерную нагрузку, - сказаў Прэзідэнт. - Калі трэба кагосьці рэабілітаваць, аднавіць сілы пасля хваробы, лячыць, гэта трэба рабіць, Але празмернага ні ў сферы аховы здароўя, ні ў сферы адукацыі быць не павінна".
Гаворачы аб дзяржаўных расходах на сацыяльную сферу, Аляксандр Лукашэнка згадаў аб увядзенні так званага транспартнага падатку. "Калі трэба недзе плячо падставіць, тады пачынаюць... "Мерседэс" купіў за $100 тыс., а падатак транспартны заплаціць (каля $70), каб дарогі добрыя былі, не можам", - заўважыў кіраўнік дзяржавы.
"Трэба ж разумець, што гэта вялікія грошы", - падкрэсліў Прэзідэнт, адзначыўшы, што толькі на рэканструкцыю дзіцячага цэнтра "Пралеска" патрачана каля Br110 млрд. "Дзе трэба - там трэба. І ўсё гэта неабходна ў наступным годзе аптымізаваць. Як бы ні было складана, цяжка, колькі трэба для дзяцей - гэта прыярытэт. У першую чаргу дзеці. Потым усё астатняе", - дадаў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка таксама ўказаў на неабходнасць кадравай аптымізацыі з-за даволі вялікіх суадносін абслуговага персаналу і колькасці пацыентаў. "З вас і пачнём аптымізацыю ў сферы аховы здароўя і адукацыі. Трэба загрузіць людзей і даць ім нармальную зарплату, або яны сапраўды разбягуцца ўсе па Расіі ці яшчэ недзе", - сказаў кіраўнік дзяржавы, звяртаючыся да губернатара Мінскай вобласці Сямёна Шапіры.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, кіраўнікам лячэбных устаноў неабходна прадаставіць права пакінуць у арганізацыях столькі работнікаў, колькі неабходна, пры захаванні існуючага фонду зарплаты. "Калі ласка, хоць адзін працуй, але павінен быць вынік. Вось твае грошы - дзялі. А з міністэрскага кабінета нічога не раздзеліш. Тады яны будуць цаніць і лічыць гэтыя грошы і да нас прэтэнзій не будуць прад`яўляць", - адзначыў беларускі лідар.
Звяртаючыся да чыноўнікаў, Аляксандр Лукашэнка запатрабаваў не чакаць дадатковых нарматыўных актаў, а дзейнічаць: "Першы квартал пройдзе - паглядзім".
Васіль Жарко адзначыў, што за год у сферы аховы здароўя ўжо на 1,4 тыс. скарочана колькасць работнікаў. Гэта ў першую чаргу закранула інжынерныя і кадравыя службы, бухгалтараў і эканамістаў.
30 снежня 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/739/24555
Текущая дата: 27.12.2024