Белорусский портал в Казахстане

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў ХІІІ Міжнароднага музычнага фестывалю "Залаты шлягер-2013 у Магілёве" з яго адкрыццём



Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Гэты прадстаўнічы форум выконвае адказную місію: з дапамогай мастацтва ўмацоўвае згоду і ўзаемаразуменне паміж народамі. Не выпадкова цэнтрам яго правядзення стаў Магілёў - горад з багатымі духоўнымі традыцыямі, які ў 2013 годзе выбраны культурнай сталіцай Беларусі і СНД", гаворыцца ў віншаванні.

Праграма сёлетняга фестывалю вызначаецца асаблівай насычанасцю і разнастайнасцю, прадстаўляючы шырокую палітру музычных жанраў і праслаўленых імёнаў. На думку кіраўніка дзяржавы, адной з яе знакавых падзей з`яўляецца адроджаны конкурс маладых выканаўцаў, які запаліць новыя зоркі.

"Няхай жа "Залаты шлягер-2013" ператворыцца ў сапраўднае свята дружбы, падорыць тысячам паклоннікаў шмат добрых песень і цікавых сустрэч", - пажадаў Прэзідэнт удзельнікам фестывалю.

10 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/740/23771
Текущая дата: 16.11.2024