Белорусский портал в Казахстане

Дзень беларускага пісьменства ў 2014 годзе пройдзе ў Заслаўі (Мінская вобласць) 7 верасня



Аб гэтым гаворыцца ў пастанове Савета Міністраў нумар 901 ад 11 кастрычніка 2013 года, паведамляе Нацыянальны прававы партал Беларусі.

Нацыянальны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенню Дня беларускага пісьменства ў наступным годзе ўзначаліў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік. У склад аргкамітэта ўвайшлі прадстаўнікі міністэрстваў інфармацыі, культуры, сувязі і інфарматызацыі, адукацыі, спорту і турызму і інш.

Фінансаванне святочных мерапрыемстваў будзе ажыццяўляцца за кошт прадугледжаных на гэтыя мэты сродкаў Мінскага аблвыканкама, Мінскага райвыканкама, рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і інш.

16 кастрычніка 2013, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/740/23846
Текущая дата: 16.11.2024