Актывісты магілеўскай гарадской арганізацыі ТБМ прапанавалі ўладам усталяваць два банэры з выказваньнямі Янкі Купалы І Уладзімера Караткевіча пра Магілёў
Як паведаміў старшыня мясцовага ТБМ Алег Дзьячкоў, на нядаўняй сустрэчы ў Магілёўскім аблвыканкаме старшыня гарвыканкама Уладзімір Цумараў станоўча ўспрыняў прапанову аб усталяваньні банэраў з цытатамі пра Магілёў з твору Уладзіміра Караткевіча «Сівая легенда».
Таксама ТБМ прапанавала эскіз банэра з цытатамі з паэмы Янкі Купалы «Магіла льва». Улады паабяцалі знайсьці месца пад гэты стэнд.
Паводле сяброў ТБМ, магілёўскія ўлады падтрымалі меркаваньне ТБМ пра неабходнасьць больш частага выкарыстаньня беларускай мовы ў надпісах і ўказальніках у Магілёве.
Радыё Свабода, 29 верасьня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/742/23571
Текущая дата: 16.11.2024