Белорусский портал в Казахстане

Павел Латушка абмеркаваў з намеснікам генеральнага сакратара Савета Еўропы перспектывы "паглыблення дыялогу паміж Беларуссю і СЕ"



Пасол Беларусі ў Францыі Павел Латушка сустрэўся 20 верасня ў Страсбургу з намеснікам Генеральнага сакратара Савета Еўропы Габрыэлай Батаіні-Драгоні.

Як паведамляе прэс-служба пасольства Беларусі ў Францыі, кіраўнік беларускай замежнай установы абмеркаваў з Г.Батаіні-Драгоні перспектывы далейшага супрацоўніцтва і паглыблення дыялогу паміж Беларуссю і СЕ.

Асобна была закранута тэматыка ўзаемадзеяння ў рамках Еўрапейскай культурнай канвенцыі. У якасці прыкладаў супрацоўніцтва былі адзначаны публікацыя Беларуссю "Белай кнігі" СЕ па міжкультурным дыялогу, адным з распрацоўшчыкаў якой з`яўлялася Г.Батаіні-Драгоні, правядзенне 26—27 верасня ў Мінску Дзён еўрапейскай спадчыны, а таксама 18 кастрычніка круглага стала з нагоды 20-годдзя далучэння Беларусі да Еўрапейскай культурнай канвенцыі.

Бакі абмяняліся меркаваннямі аб дзейнасці інфапункта СЕ ў Мінску, а таксама аб працягу кантактаў высокага ўзроўню паміж Беларуссю і Саветам Еўропы.

Намеснік Генеральнага сакратара СЕ адзначыла актыўны ўдзел Беларусі ў Еўрапейскай культурнай канвенцыі і запрасіла беларускі бок да супрацоўніцтва ў мэтах паўнацэннага выкарыстання патэнцыялу гэтага шматбаковага пагаднення.

Аляксей Арэшка, БелаПАН
Мінск, 20 верасня 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/743/23464
Текущая дата: 16.11.2024