Аб гэтым заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей у інтэрв`ю польскаму выданню Dziennik Gazeta Prawna (апублікавана 20 лістапада).
Паводле слоў Макея, зарэгістраваны Саюз палякаў у Беларусі нядаўна прапанаваў незарэгістраванаму перамовы аб аб`яднанні. "Не ведаю, чаму гэта, здавалася б, разумная прапанова была адхілена… Не разумею, чаму замежная дзяржава па-рознаму ставіцца да замежных грамадзян сваёй нацыянальнасці. Чым мацней будзеш крытыкаваць беларускую ўладу, тым больш сродкаў выдзелім. Калі будзеш супрацоўнічаць з уладамі, забаронім уезд на тэрыторыю Польшчы", — сказаў міністр.
Як заявіў Макей, беларускія ўлады хочуць "канструктыўна і спакойна" вырашыць гэтае пытанне. "Любая спроба разыграць яго звонку для нас непрымальная", — падкрэсліў кіраўнік МЗС.
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 20 лістапада 2013

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/0-3/744/24108
Текущая дата: 28.12.2024